Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

О́рган ’частка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. орган з польск. organ (адпавядае месца націску) (Фасмер, 3, 149). Менш верагодна запазычанне рус. орган са ст.-слав. органъ (КЭСРЯ, 312).

О́ргія ’разгульнае, разбэшчанае баляванне’ (ТСБМ). Запазычана з рус. оргия, якое праз ням. Orgie (XVII ст.) з лац. orgia (Фасмер, 3, 149).