Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лёўж ’куча галля’ (паўдн.-бел., Бел.-укр. ізал.; укр. паўн.-жытом. лёўж, ломж ’тс’). Да лоўж (гл.).

Лёўкі ’запаленне калявушнай залозы’ (брасл., шальч., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з літ. liaukos ’тс’; параўн. liauka ’залоза’.

Лёўшай ’лягчэй, зручней’ (Ян.) — кантамінаванае ўтварэнне з лоўка ’добра’ і легчай, легшай ’лягчэй’ (Ян.).