Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лём ’вяз ліставы, Ulmus foliacea L.’ (гом., маг., Кіс., Мат. Гом.; брасл., Сл. паўн.-зах.; рэчыц., Нар. сл.). Укр. льом ’вяз, Ulmus montana’, рус. лем (у Аненкава без лакалізацыі), н.-луж. lom ’вяз’ праформу апошняга выводзіць Шустар-Шэўц (859) у выглядзе е!!!тъ. Звязана з ільм, ільмак (гл.).

Лёмаць, лёматі ’бегчы (аб свіннях)’ (Бес.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lėmuoti ’цяжка дыхаць’. Магчыма і іншае (напр., гукапераймальнае) паходжанне. Параўн. драг. шлёматэ, глус. шлэпаць Чеці з шумам: шлём-шлём! шлэп- шлэп!©

Лёмбас, лёмбасе (мн.) ’сцябло чаго-небудзь’ (шальч., Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. lämbas ’бацвінне’. Гл. таксама лайбы.