Лёс 1 ’доля, умовы далейшага існавання’, ’сутыкненне, збег абставін, акалічнасцей’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп.), ’жэрабя’ (драг., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. лиосъ ’лёс, жэрабя’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. los, якое з с.-в.-ням. lōȝ ’лёс, доля, прызначэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193; Кюнэ, Poln., 73; Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Слаўскі, 4, 333). Сюды ж гродз. лёсы ў выразе: лёсы на кій мераць ’рабіць выбар’ (Нар. словатв.), смарг. лёсы ’паперкі з нумарамі, якія выцягваюць пры жараб’ёўцы’ (Сцяшк. Сл.).
Лёс 2 ’вузкі прамежак, лаз’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.). Да лёз (гл.).
Лёска ’лязо, жалезка ў гэбліку’ (Бяльк.) < лёзка < лязо. Да лезіва 2 (гл.).
Лёскат ’трасканіна, траскатня, балбатня’ (Гарэц., ТСБМ) — кантамінаванае ўтварэнне з ляск і лоскат (гл.). Апошняе — з прасл. loskotь. Усе адносяцца да тыпу гукапераймальных. Бел. лёскат тэрытарыяльна знаходзіцца ў дадатковым размеркаванні з рус. зах., паўдн. лёскать ’біць, утвараць моцныя гукі, ляскаць пугай’.
◎ Лёста ’дабразычлівая, вельмі памяркоўная дзяўчына’ (глус., Янк. Мат.), укр. жытом. лʼоста ’пястун’. Да прасл. Ibstь ’ліслівасць’. Параўн. таксама бел. лёсціцца ’песціцца, лашчыцца, мілавацца; намагацца лёсткамі здабыць прыхільнасць’ (Нас.).
Лёстачкі, ле́стачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні, кампліменты’, ’падлізванне’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бес., Яруш., КЭС, лаг.; калінк., З нар. сл.), ле́стачка ’падліза’, ’пястун’ (Нас.) разам з дзеясловам ле́сціцца ’лашчыцца, лёсткамі здабываць прыхільнасць’ (Нас.) узыходзяць да прасл. lьstь ’ліслівасць’ (ст.-слав. льсть, ст.-рус. льсть, лесть, ст.-бел. лесть — з XIV ст.), якое запазычана з прагерм. listi‑. Параўн. гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’, ст.-в.-ням. list ’мастацтва, мудрасць’ (Фасмер, 2, 487; Махэк₂, 327; Слаўскі, 4, 177; Бязлай, 2, 135; Мартынаў, Лекс. взаим., 48–50).
Лёстка ’кожная з папярочных планак паміж аглабінамі і ўзгалоўем у драбінах’ (ТСБМ, Бір., ТС; жытк., Нар. словатв.), ’драбіны, лесвіца, каб лазіць да коміна’ (пін., Нар. сл.), лёстачкі ’дошчачкі ў драбінах’ (Янк. I), лёсткі ’драбы ў кашы’ (дзярж., Сл. паўн.-зах.). Бел. рэгіяналізм, які ўзнік у выніку спрашчэння прасл. lěstv‑ъka. Да лесвіца (гл.).
Лёсы ’шчаслівы, задаволены’ (карэліц., Сцяшк.). Да лёс 1. Звязана са значэннем ’добры лёс, шчаслівая доля’.