Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Жбунт ’звязка, скрутак’ (КСТ). Кантамінацыя жмут1 (гл.), жгут і бунт2 (гл.).

Жбурыць ’моцна біць’ (лельч., Нар. лекс., 240), жбурну́ць ’кінуць вобземлю’ (клец., Жыв. сл., 180). Рус. дыял. жбурлять ’кідаць’, укр. дыял. жбу́рити, жбурнути, жбурляти ’кінуць, кідаць’. Эмацыянальна-экспрэсіўнае азванчэнне пачатку слова, прадстаўленага ў шпурнуць, шпурляць (гл.).