Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бу́лькаць (Шат., БРС), бульката́ць ’булькаць’. Рус. бу́лькать, укр. бу́лькати, булькота́ти, булькоті́ти, польск. bulgotać, bulkotać, bełkotać, чэш. blkotati, ням. дыял. bulken і да т. п. Гукапераймальнае. Слаўскі, 1, 30, 50; Брукнер, 20; Фасмер, 1, 240; Праабражэнскі, 1, 53; Шанскі, 1, Б, 225; Рудніцкі, 251. Сюды ж бу́лька (Клім.), бу́льхаўка (Сцяшк.), укр. бу́лька ’бурбалка’.

Бунава́ць сварыцца, лаяцца, шумець’ (Шат.), ’сварыцца’ (Жд.), ’гаварыць з самім сабой’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. буне́ть, буни́ть ’гусці’, укр. буні́ти ’тс’, серб.-харв. бу̏нити ’шумець, балбатаць; падбухторваць’, балг. бу́ня ’падбухторваю’ і да т. п. Бернекер (101) лічыць, што ўсё гэта гукапераймальныя словы, якія не маюць непасрэдных паралеляў у іншых мовах; так і Фасмер, 1, 241; Рудніцкі, 1, 255–256. Балг. словы БЕР (1, 90) адносіць да *bujati, што вельмі няпэўна (Рудніцкі, там жа). Параўн. бонова́ты. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.

Бу́нда ’старажытная жаночая вопратка; дзіцячая вопратка’ (Сакал.), ’сарафан’ (КЭС), ’доўгае, пераважна дзіцячае адзенне’ (Лысенка Жыт.), укр. бу́нда верхняя вопратка (род суконнага паліто)’, польск. bunda, чэш. bunda і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца венг. bunda ’футра, кажух’. Брукнер, 49; Дэжэ, SSlav., 7, 161; Чаранэску, 116; Тамаш, 154; MESz, 1, 389; Рудніцкі, 255. Венг. слова не мае пэўнай этымалогіі (MESz, там жа). Ва ўсх.-слав. мовах бу́нда запазычана, марыць, праз польскую мову.

Бундор ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал., 43), бу́ндур ’частка печы’ (Бесар., 149). Параўн. польск. дыял. bondur ’тс’ (гл. Варш. сл., 1, 189, пад bołdur). Бясспрэчна, звязана з боўдур ’комін’ (гл.). Форма ўзнікла (дысіміляцыяй плаўных л‑р > н‑р) з *булдор, *булдур. Польскае слова, здаецца, запазычана з беларускай мовы. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Бу́нкер. Рус. бу́нкер, укр. бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunker ’вугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням. Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.

Бунт1 ’мяцеж’. Рус. бунт (з пачатку XV ст.), укр. бунт. Запазычанне з польск. bunt < ням. Bund саюз’ (’саюз’ > ’змова’ > ’бунт’). Дзеясловы бунтава́ць, рус. бунтова́ть, укр. бунтува́ти таксама лічацца запазычаннем з польск. buntować ’тс’. Бернекер, 101; Фасмер, 1, 241, 242; Брукнер, 49; Фасмер, RS, 6, 169; Шалудзька, Нім., 23; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 51–52. Версія пра непасрэднае запазычанне з ням. не пераконвае (так Чарных, РЯШ, 1961, № 4, 97; Рудніцкі, 256). Да бунт < ням. Bund ’саюз’ семантычную паралель з іранскіх моў прыводзіць Абаеў, Зб. Баркоўскаму, 14.

Бунт2 ’вязка, звязак’ (Арх. Бяльк., слонім., Інстр. III, Касп.), ’вязка, мяшок’ (Нас.), бу́нцік (Гарэц.). Укр. бунт ’тс’. Рус. бунт ’кладка; мяшкі з мукой’, бунт пеньки. Запазычанне з польск. bunt ’тс’ (а гэта з ням. Bund ’тс’, да binden звязваць’). Магчыма і непасрэднае запазычанне з ням. Параўн. Брукнер, 49; Фасмер, 1, 241; Шанскі, 1, Б, 227; Рудніцкі, 256; Шалудзька, Нім., 23.

Бунтава́ць. Гл. бунт1.

Бунчу́к ’бунчук’ (вядомае ўжо з XVI ст.; Булыка, Запазыч.), рус. бунчу́к, укр. бунчу́к, польск. buńczuk, bończuk ’турэцкі сцяг’ і г. д. Запазычанне з цюрк. моў (крым.-тат. bunčuk ’ракавіны, бусы на шыі каня’, тур. bundžuk і да т. п.). Корш, AfslPh, 9, 493; Праабражэнскі, 1, 53; Локач, 29; Фасмер, 1, 242; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Цімчанка, 155; Рудніцкі, 1, 256–257.

Бу́нька ’бочачка’ (Яруш.), ’збанок’ (ДАБМ, 822), ’гліняная пасудзіна без вушка’ (Інстр. I), гл. яшчэ Клім. Укр. бу́нька ’гліняны посуд, збан з вузкім горлам’, польск. bunia, buńka. Слова няяснага паходжання. Варш. сл. (1, 234) лічыць, што гэта трансфармацыя слоў bania, bańka. Рудніцкі, 257 (толькі ўкр. матэрыял), таксама думае пра дэфармацыю слова ба́нка. Няясныя і адносіны (у сэнсе магчымасці запазычання) паміж мовамі, дзе зафіксавана бу́нька. Параўн. яшчэ чэш. buňka ’ячэйка пчаліных сотаў’, якое таксама не мае этымалогіі (аб гэтым Махэк₂, 77), а таксама назвы пасудзін: чэш. obuň, obuňka, славац. oboňa, obôn(k)a, obonija і да т. п., якія Махэк₂ (408) лічыць няяснымі.

Буня́к ’пухір на целе’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 85). Арашонкава і інш., там жа, з няпэўнасцю параўноўваюць з укр. буня́к ’чмель’, бу́нька ’пасудзіна з гліны’, літ. bùngti ’павялічвацца, рабіцца моцным’. Параўнанне з буня́к ’чмель’ магчымае, і буня́к ’пухір’ можа быць гукапераймальным (гл. бунава́ць; як паралель параўн. бульбата́цьбу́льбатка ’бурбалка’). Але не выключаецца і паходжанне ад бу́нька (гл.) ’бочачка, збанок’. Параўн. розныя значэнні слова ба́нька ’пасудзіна’. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.