Бу́нкер. Рус. бу́нкер, укр. бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunker ’вугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням. Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)