Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кі́шчыць ’чапляць махры, кутасы’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіс ці © (гл.).

Кішчэ́рыны ’перакіслае малако’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіснуць (гл.). Словаўтваральна да кішчыць ’квасіць’ (польск. kiszczyć ’квасіць’ ад kiszka ’кіслае малако’, гл. кішках). Ад кішчыць праз кішчэркішчэрыны. Для кішч‑эр можна ўказаць на аналагічныя ўтварэнні тыпу суфіксальных на ‑ер (‑эр) (Сцяцко, Афікс. наз., 100) і далейшымі змяненнямі пры дапамозе суфікса ‑іны (там жа, 43–44). Цяжкасці такога тлумачэння звязаны з тым, што ўтварэнні на -эр адпрыметнікавыя, а не аддзеяслоўныя.

Кішэ́нь1, кішэ́ня ’ўшыты ў адзенне мяшочак для дробных рэчаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Янк. II, Сл. паўн.-зах., ТС, Мал., Ян., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Мядзв.). У апошняй крыніцы адзначана як запазычанне з польскай мовы (параўн. Кюнэ, Poln., 64). Ст.-бел. кешаня, кішеня (з 1555 г.) (Булыка, Запазыч., 154), кишеня ’жывот’, польск. kieszeń ’кішэня’, чэш. kešena, славац. kešeň, kešeňa. Рус. кишеня ’жывот’ семантычна не суадносіцца з іншымі паралелямі і ў той жа час адпавядае палаб. tʼèsin ’страўнік’ (< *kъsenь), хоць апошняе мае іншую фанетычную структуру. Калі *kyšenʼa (= рус. кишеня) < *kyxenʼa < *kysenʼa, архетып, да якога ўзводзіцца палаб. форма, не рэалізаваў пераход s > x пасля й, што трэба лічыць неверагодным. Таму палаб. *kъsenь < *kъšenь, што тлумачыцца вядомым спарадычным пераходам š > s у палабскіх дыялектах. Такім чынам, прасл. kъšenь/kyšenʼa. Формы чэш. kešena, славац. kešeň, kešeňa — запазычанні з польскай мовы, дзе рэфлекс ъ > e рэгулярны (kieszeń). На беларускай і ўкраінскай моўнай глебе наглядаецца падвойны рэфлекс і кантамінацыя форм kъšenь і kyšenʼa (параўн. ст.-бел. кешеня і кішеня). Булыка (Запазыч., 154) разглядае іх як запазычанні з польскай мовы. З гэтым трэба пагадзіцца, але вывядзенне польск. kieszeń з тур. késé не адпавядае рэчаіснасці, бо храналагічна немагчымае (параўн. Слаўскі, 2, 158). Прасл. kъšenь, kyšenʼa аднаго паходжання з прасл. kyšьka (Бернекер, 503). Гл. кішка1.

Кішэ́нь2 ’малая ўкладка снапоў’ (ДАБМ). Да кішэнь1. Малая ўкладка складалася з пастаўленых снапоў каласамі ўгору і была пакрыта зверху адным або двума снапамі каласамі ўніз нібы шапкай (гл. каментарыі да ДАБМ, карта 286). Такая ўкладка падобна да кішэні.

Кішэ́ць ’мітусліва рухацца ў розных напрамках’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Сержп., Нік. Напаў., КЭС, лаг.). Укр. кишіти, рус. кишеть ’тс’. Перш за ўсё гаворка пра насякомых, чарвей, змей. Адсюль параўнанне са ст.-чэш. ksenci (*kъš‑en‑ьcь) ’малькі, вывадак земнаводных’ (Зубаты, Studie, 1, 1, 33). Усходнеславянскія лексемы адпавядаюць прасл. kyšěti, якое генетычна суадносіцца з літ. kušė́ti ’кішэць’, kùšti ’пачаць рухацца (для масы жывых істот)’, kuštė́ti ’шавяліцца, варушыцца, развівацца’ (параўн. значэнне чэшскай паралелі), лат. kustêt ’рухацца, шавяліцца, варушыцца’ (Фасмер, 2, 242). У якасці іншых індаеўрапейскіх паралелей прапануюцца ст.-грэч. κυκάω ’змешваць, муціць, бурліць, мітусіцца’, κυκεών ’мешаніна’, κυκητής ’падбухторшчык’. Магчымасць супастаўлення прасл. kyšěti з літ. kušė́ti (ū: ) і ст.-грэч. κυκάω выцякае з рэгулярнасці суадносін x ∼ š ∼ k, што ў сваю чаргу сведчыць аб як адной з крыніц прасл. x. Прасл. kyšěti < *kyxěti, літ. š у kušė́ti з і.-е. , а k у старажытнагрэчаскіх формах пацвярджае гэту рэканструкцыю (Мартынаў, Слав. акком., 124–125).

Кію́га ’палка для хадзьбы’ (Нік. Очерки). Да кій (гл.). Адносна суфіксацыі ‑юга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 178.

Кіюха́ ’рагоз і насенная шышка рагозу’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. кіёўках (гл.). Аб суфіксальным тыпе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124.

Кію́шка ’катах’ (Мат. Голі.), ’качан кукурузы, кукуруза’ (Бяльк.). Гл. кіёўкай кіёўка4, да кій2 (гл.). Параўн. таксама кіюха (гл.).

Кію́шнік ’кісвашнік’ (Мат. Гом.). Да кіюшка (гл.), кіёвачнік (гл.).

Кія́жына ’выпадковая палка, не апрацаваная, не абгладжаная’ (Янк. I). Да кій© (гл.); кійжіяк > *кіячына з нерэгулярным пераходам у кіяжына.

Кія́к ’кукуруза, пачатак кукурузы’ (Янк. I). Да кій2 (гл.).