Кіў 1. Гукапераймальнае. Курыны гук (ЭШ, рук.). Параўн. укр. ків ’крык свінні’, ківикати ’кігікаць (пра чайку)’ (ЕСУМ, 2, 442). Гл. кігікаць.
Кіў 2 ’ківок’ (ТСБМ, Нар. лекс.), ’рух рукі ці воч’ (Бяльк., Ян.). Гл. ківаць.
Кіў-кіў ’ківаць’ (Нік. Напаў.). Рэдуплікацыя да аднаразовага кіў 2.
Кі́ха ’гумавая камера’ (Сцяшк., З нар. сл.). Зваротнае ўтварэнне да кішка (параўн. польск. kiszka ’тс’).
◎ Кі́хала ’рагатун’ (Нас.). Гл. піхаць ©.
◎ Кі́хаць 1 ’заходзіцца ад смеху’ (Нас.), ’закрыўшыся здзекліва высмейваць’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. смал. кыхать ’моцна смяяцца’, укр. кихкати ’тс’, славен. kihati se ’тс’, што сведчыць аб старажытнасці гэтага значэння ў дзеяслова kyxati(sę) (ЕСУМ, 2, 439). Лексема kyxati (sf) ’моцна смяяцца’ агульнаўсходнеславянская. Славенскую форму можна лічыць таксама ўсходнеславянскага паходжання.
◎ Кі́хаць 2 ’кашляць, чхаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб). Польск. kichać, чэш. kychati, славац. kychať, в.-луж. kichać, н.-луж. kichaś серб.-харв. кихати, славен. kihati, балг. кихам ’тс’. Як відаць з пераліку форм, у значэнні ’чхаць’ толькі заходне- і наўднёваславянская лексема. Таму можна меркаваць аб польскім паходжанні беларускага дзеяслова (Слаўскі, 2, 133). Такім чынам, kyxati ’моцна смяяцца’ (піхаць ©) і kyxati ’чхаць’ (піхаць) знаходзяцца арэальна ў дадатковым размеркаванні.
◎ Кіхта́ць ’хістаць, калываць’ (Сл. паўн.-зах.). Да хістаць (гл.) з х > к.⇉-
◎ Кі́ца ’коцік’ (Нас., Сцяц.). Укр. киця, польск. kicia ’тс’. Назва ката гукапераймальнага паходжання. Параўн. падзыўныя для ката (гл. ніці‑ніці): укр. киць‑киць, кицю‑кицю, польск. kici‑kici, kić‑kić. Цікава, што выгукі, якімі падклікаюць катоў, супадаюць у гэтых трох мовах, як і назва ката, якая ад іх паходзіць. Асабліва блізкія беларускія і польскія формы. Найбольш верагоднай застаецца гіпотэза Брукнера (226) аб пранікненні з ням. Kitze ’кошка’ (kitz‑kitz ’падзыўны вокліч’) у польскую мову. Адтуль лексема трапіла ў беларускую і украінскую. У іншых славянскіх мовах, уключаючы рускую, пералічаныя формы практычна адсутнічаюць.
◎ Кіца́ты ’кароткі’ (Нар. словатв.). Да куцых (гл.)?
Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр. кітель, рус. китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням. Kittel як крыніца рус. китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням. Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).
◎ Кіці́каць ’казытаць’ (Нар. лекс.). Параўн. укр. кіткати, польск. kitkać ’тс’, якія лічацца запазычанымі з ням. kitzeln ’казытаць’ (ЕСУМ, 2, 451). Не выключаны пры гэтым уплыў на беларускую лексему назвы ката — кіца. Ён мог быць выкліканні народнаэтымалагічпым -збліжэннем ням. kitzeln і Kitze ’кошка’.