Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр. кітель, рус. китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням. Kittel як крыніца рус. китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням. Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)