◎ Каса́ты ’калі ў каня доўгая грыва’, ’дрэва, калі галіны абвісаюць на дол’ (КЭС, лаг.), да каса© (гл.).
Касаўё ’кассё’ (ТСБМ, Касп., Шатал., Нар. лекс.). Утворана ад каса 2: кас‑аў‑ё (*kos‑ov‑ьje).
Каса́цік ’касач’ (Бяльк.). Гл. касач 1.
Каса́цца ’дакранацца’ (Шат.). Відаць, запазычана з рус. касаться.
Каса́ч 1 ’касач, Iris pseudacorus’. Ад касаты (гл.) пры дапамозе суфікса ‑jь; kasat‑jь > kasačь.
Каса́ч 2 ’цецярук-самец’ (ТСБМ). Гл. папярэдняе.
Каса́ч 3 ’заяц’ (Касп.), да косы ’касавокі’ (гл.).
Касе́та ’касета’ (ТСБМ). Рус. кассе́та, укр. касе́та. Запазычанне, мабыць, праз рус. кассе́та, з еўрапейскіх моў. Крыніцай для рус. слова з’яўляецца, як можна меркаваць, англ. cassette ’касета’, ’шкатулка’ < франц. cassette < італ. cassetta. Гэта апошняе з’яўляецца памяншальнай формай ад cassa ’скрынка, скрыня’. Паводле Шанскага, 2, К, 85, упершыню слова кассета фіксуецца ў рус. мове ў канцы XIX ст. Яно шырока вядома і ў іншых еўрапейскіх мовах. Параўн. укр. касе́та, польск. kaseta, чэш. kaseta, славац. kazeta, балг. касетка, серб.-харв. касета, славен. kaséta.
Касе́ц ’касец’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк., Бяльк.). Рус. косе́ц ’тс’, укр. дыял. коси́ць ’тс’, чэш. дыял. kosec ’касец’, ’жнец’, славац. kosec (такая ж форма сустракаецца ў дыялектах славац. мовы), польск. дыял. kosiec. Параўн. далей серб.-харв. ко̀сац ’касец, жнец’, славен. kósec ’касец’. Прасл. форма *kosьcь ’касец’, ’жнец’; утворана ад прасл. дзеяслова *kositi ’касіць, жаць’ пры дапамозе суф. *‑ьcь, які ўтвараў у прасл. мове nomina agentis. Фармацыі гэтага тыпу, як можна бачыць з агляду матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 11, 181, адсутнічаюць у некаторых слав. мовах (у прыватнасці, балг., в.-луж.), што яшчэ раз сведчыць аб дыялектным характары прасл. мовы.
◎ Касёра ’качарга’ (Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова (Гродзеншчына), можна меркаваць аб сувязі (запазычанне) з польск. kosior ’тс’ (таксама kosiór; аб польскім слове гл. падрабязна ў Слаўскага, 2, 522–523; параўн. яшчэ Брукнер, 259). Адиак Трубачоў (Эт. сл., 11, 137–138) адносіць бел. слова да ліку праславянскіх % зыходнай формай *kosera (да *kosa, *kositi); няпэўна.
◎ Касіе́р ’касір’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. дыял. касі^р, польск. (Ліндэ) kassyer, польск. kasjer, балг. касцѐр. У гэтай форме слова з’яўляецца запазычаннем з італ. мовы. Параўн. італ. cassiere ’касір’ (вытворнае ад італ. cassa ’каса’). Пры гэтым варта адзначыць, што, відавочна, у якасці крыніцы выступае італ. cassier — форма, магчымая для некаторых італ. дыялектаў, дакладней для паўночных, дзе часта адпадаюць галосныя ў канцы слоў. Калі гэта так, то мы маем магчымасць удакладніць крыніцу запазычання з пункту гледжання лінгвагеаграфіі і тым самым часткова праясніць роль паўночных італ. гаворак у фарміраванні еўрапейскай лексікі.
Касі́р ’касір’ (ТСБМ). Рус. касси́р, укр. каси́р. Бел. і ўкр. лексемы, здаецца, запазычаны з рус. мовы. У рус. мове гэта слова было запазычана з ням. у Пятроўскую эпоху. Гл. Фасмер, 2, 207; Шанскі, 2, К, 86. Зыходнай ням. формай было спачатку Kassierer, адкуль узята рус. касирер (у паперах Пятра I). Сучасная форма касси́р упершыню ў рус. мове фіксуецца ў Слоўніку Нордстэта 1780 г. (Шанскі, там жа). Усё ж такі не вельмі ясным, у высвятленні Шанскага, застаецца пытанне аб узаемадзеянні форм ням. і італ. паходжання. Паводле Шанскага атрымліваецца, што ням. Kassier (< італ. cassiere) не адлюстроўваецца ў старых рус. паперах.