Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кары́ць1 ’ачышчаць дрэва ад кары’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 3., КЭС., лаг.). Сувязь з лексемай кара (гл.) відавочная. Аднак цяжка вызначыць тып гэтай сувязі. Прасл. koriti мае другасныя значэнні і значэнне, зафіксаванае на ўсх.-слав. глебе (укр. корити, рус. корить), не мае адпаведных паралелей у іншых славянскіх мовах. Аднак калі прасл. koriti разглядаць як карэлят да čьrtǫ črěsti (?) ’рэзаць’, то значэнне ’ачышчаць дрэва ад кары’ можна разглядаць як першаснае, а kora як ’штосьці зрэзанае’.

Кары́ць2, укр. корити, рус. корить, чэш. kořiti ’пакараць’, славац. korit sa ’пакарацца’, в.-луж. korić ’пакараць’, польск. korzyć ’карыць’, балг. коря ’тс’, макед. кори ’тс’, серб.-харв. ко̀рити ’тс’, славен. koriti ’тс’: koriti sę ’спрачацца’. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. carināre ’здзекавацца’, ірл. caire ’вымова, знеслаўленне’. Параўн. з апошнімі ст.-слав. корити ’знеслаўляць’, славац. koriťsa ’здзекавацца’, рус. коритись ’тс’. Семантычныя адрозненні двух радоў дзеясловаў вымушаюць нас дапусціць ідэю аб суіснаванні аманімічных дзеясловаў koriti1 і koriti2, якія, напрыклад, ва ўсходнеславянскіх мовах поўнасцю зліліся. Тады, магчыма, рэфлексацыі koriti1 са значэннем ’пакараць’ і адпаведна koriti sę1 ’спрачацца’ можна суаднесці з літ. kãras ’вайна’, гот. harjis ’войска’ (супраць Фрэнкель, 220 і Трубачоў, Эт. сл., 11, 76–77).

Кары́чневы ’буравата-жоўты, колеру жолуда або карыцы’ (ТСБМ). Рус. коричневый. Тлумачэнне бел. слова з’яўляецца і яго этымалогіяй. Ад карыца (гл.) з суфіксамі ‑ьн‑, ‑ев‑.

Карэ́бчык ’скрынка’ (Ант.), ’невялікі кораб’ (Мал.). Да кораб. Форма фанетычна блізкая да рэфлексаў у польскай мове (Параўн. польск. torebka ’маленькая торба’, дзе е перадае другасны *&).

Карэ́жыцца ’карабаціцца, ламацца’ (Бяльк.). Гл. каро- жыцца.

Карэ́за ’сойка’. Гл. карова.2.

Карэ́лка ’мурза’ (Касп., Жыв. сл.), ла карэлы (гл.). Рэгулярнае, дэмінутыўнае ўтварэние.

Карэ́лы ’накрыты слоем засохлай гразі’, каравы ’брудны’, да карэць (гл.).

Карэ́мза ’плаксівае дзіця’ (Нар. словатв.). Ці звязана з рымза ’тс’? Калі вакалізм можна вытлумачыць, то марфалогія застаецца незразумелай.

Карэ́нішча, да корань (гл.) з аугментатыўным суфіксам ішча.

Карэ́нне, да корань (гл.). Nomen collectivum на ‑ьje.