Кара́вы ’брудны’ (Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Мат. АС, Янк. III), укр. коравий ’закарузлы, закарэлы’, рус. корявый ’тс’, чэш. koravý ’зацвярдзелы’, славац. koravi ’закарузлы’, балг. кораб ’цвёрды’, серб.-харв. ко̀раб ’цвёрды, закарузлы’ узыходзяць да прасл. koravъ, якое да kora (Трубачоў, Эт. сл., 11, 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)