Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Канча́р, канчу́р ’аддзелены канец чаго-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц.; стаўбц. Прышч.; слонім., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.; навагр., Нар. словатв., стаўбц. З нар. сл.); ’сук, галіне дрэва, канцы галін’ (Сцяшк.), канчарэ́ ’кароткія бярвенні паміж вокнамі і на вуглах’ (гродз., Мат. АС); канча́рык ’капец градкі’ (гродз., З нар. сл.; Сл. паўн.-зах.); канчуры ’наспісваныя алоўкі’ («Маладосць» 1969, I, 156); канча́р ’корч, куст’ (Сцяшк.), канчы́р ’няроўнасць на дарозе ад каранёў дрэў’. Бел. прасл. рэгіяналізм, утвораны ад прасл. konьcь ’капец’ пры дапамозе суф. ‑arʼь. Ад konьcь утвораны і дзятл. канча́к, шальч. канчу́к ’канец баразны’, паст., докш., віл. канчык, канчычок ’кончык’ (Сл. паўн.-зах.).

Канча́так ’канец, заканчэнне’ (Гарэц.), канчатка ’тс’ (Яруш.). Беларускае. Суф. ‑ат‑ак (‑ат‑ка) як у занятак (гл.). Параўн. канчаткі ’кавалак палатна з канцамі асновы, якім карыстаюцца пры датыканні красён’ (астр., Сл. паўн.-зах.). Да канец (гл.).

Канча́ты ў фразе; калі ў віхар кінуць канчаты нуож… (Сержп., Прымхі). Параўн. ст.-бел. кончеръ (XVI ст.) ’меч з вузкім клінком’ (якое паводле Булыкі (Запаз., 170) паходзіць са ст.-польск. koncerz < чэш. koncir), укр. кінчак, рус. канчар, коннай ’тс’ < татар. kandżar, тур., крым.-татар. xandzär ’крывы кінжал’, ст.-чэш. končiiy ’востры’, koncir ’рапіра’ (Фасмер, 2, 316).

Канчу́к ’раменны бізун’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Сержп., Ск., Д.-З.; Федар. 6; гродз., Крачк.; Мядзв.), ґанджу́к (стол., Нар. лекс.), канча́к (Яруш.), кончу́к ’тс’ (ТС), ст.-бел. кончукъ ’тс’ (XVII ст.). Укр. канчу́к, рус. камчу́к, камчу́г, польск. kańczug. З памяншальнай формы тур. (крым.-татар.) kamčyk < kamčy ’бізун, нагайка’ (Булыка, Запаз., 170; Фасмер, 2, 176; Слаўскі, 2, 48).

Канша́хты ’шашні, патаемная сувязь’ (Нас.). Сапсаванае з кантакты ’адносіны’; ‑ш‑, магчыма, мае кантамінацыйны характар.

*Каншля́, конилля ’малады конік’ (ТС), пруж., супонім, ’жарабец’, драг. ’гультшяваты конь, слабы конь’ (КЭС), навагр., баран, каньсля ’тс’ (Федар. Рук.), конная ’невялікі слабы конь’ (Дразд.). Утварэнне з ‑ęi‑ суфіксам (konbk‑ę); ‑л‑ < -/-. Параўн. бел. канна, канно ’слабы, мізэрны конь’ (Япк. 1, Сцяц.).

Каншча́к ’конскае шчаўе, Rumex canfcrtus Willd.’ (Сцяшк.). Утворана ад назвы каня, канна, канно (Япк. 1; Сцяц.; усх.-палес., Жыв. сл.).

Каны́. Гл. кана́.

Кань ’спосаб гарызантальнай кладкі бярвенняў у сцяне (без шула)’ (Клім.); кань і каня ’спосаб кладкі сцяны, пры якім бярвенні упускаюцца ў шула або ў паз’, ’паз у сцяне’ (Шуіпк.; луп. Шатал.; івац., пух. Жыв. сл.; ТС; КЭС, лаг.; навагр. Жыв. сл.; чэрв. Нар. лекс.), ’папярочная сцяна’ (ганц., пух., барыс. Сл. паўн.-зех.), пух. канявая сцяна ’перагародка з бярвенняў у хаце’, драг. каняванка ’сцяна, якая перагароджвае хату на дзве часткі’ (Нар. сл.), канявая сцяна ’сцяна з суцэльных бярвенняў ад вугла да вугла’ (Сцяшк.). Бел. рэгіяналізм кань паходзіць з прасл. tbkarib < tekati ’складваць бярвенні’, параўн. ст.-грэч. τυκίςω ’чашу каменне’, ст.-англ. dyn, duan ’ціснуць, штурхаць’, ст.-в.-ням. dühen ’прыціскаць’. Аб першаснай ступені будаўніцтва як пляценне агароджы (> складанне сцяны), гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 147 і інш. Параўн. яшчэ він. къмвия ’вільчык’ (Нар. сл.) як спосаб пляцення верха страхі.

Ка́нькаць. Гл. ка́ня.