Канчу́к ’раменны бізун’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Сержп., Ск., Д.-З.; Федар. 6; гродз., Крачк.; Мядзв.), ґанджу́к (стол., Нар. лекс.), канча́к (Яруш.), кончу́к ’тс’ (ТС), ст.-бел. кончукъ ’тс’ (XVII ст.). Укр. канчу́к, рус. камчу́к, камчу́г, польск. kańczug. З памяншальнай формы тур. (крым.-татар.) kamčyk < kamčy ’бізун, нагайка’ (Булыка, Запаз., 170; Фасмер, 2, 176; Слаўскі, 2, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)