◎ Лёз ’зазор’ (гродз., Нар. сл.), лёзны ’свабодны, нічым не заняты’ (Бяльк.), ’пусты, лёгкі’ (КЭС, лаг.), ’неказырны’ (Янк. I), сувалк. loźniak ’агароднік, бедны селянін, які жыве за вёскай’ (КСПГ), ст.-бел. лезный, лиозный, люзный ’вольны’ (з XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. luz (польск. luz, каш. loz, lóz ’вольнае месца’), luźny ’свабодны, разрознены’, якія паходзяць з ням. los ’свабодны, з зазорам’ < ст.-в.-ням., с.-в.-ням. los ’свабодны, расслаблены’, ’гарэзлівы’ (Слаўскі, 4, 393; Булыка, Запазыч., 192). Гл. яшчэ лёс 2.
◎ Лёза, лёзо ’лязо’ (Ян., Янк. II, Дразд., Мат. Гом.; слуц. КЭС). Гл. лезіва‑ 2.
Лёзны 1 ’ласкавы, ветлівы’ (глыб., паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.). Генетычна роднаснае з літ. liúožti ’паважаць’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 649).
Лёзны 2 ’пусты, свабодны’ (Бяльк.). Да лёз (гл.).
Лёк 1 ’селядцовы або агурочны расол’ (Мядзв., Гарэц., Бяльк., Касп., Мат. Шкл., Мат. Маладз., Сцяшк., Шат., Нас., Сл. паўн.-зах.; маладз., Янк. Мат.), ’юшка, рыбная поліўка’ (Сцяшк.), ’унутранасці селядца’ (Грыг.), ’густая наліўка (вадкая частка)’ (Нас.). Лексема ўзнікла ў выніку кантамінацыі ляк ’расол’ (< польск. lak) і польск. loch ’густы сіроп з чаго небудзь’ (< італ. loc, locco < с.-лац. lohoc ’густое лякарства, падобнае да павідла’ (Слаўскі, 4, 30, 319). Сюды ж (у выніку пераносу значэння) і ганц. лёк ’вада, падсаложаная мёдам’ (Сл. паўн.-зах.).
Лёк 2 ’біццё сэрца ад спалоху’, лёкі ’спалох, перапуд’ (зах., КЭС). Да лякаць, лекацець (гл.).
Лёк 3, лёкі ’кудзеры, локаны’ (Бяд., Сцяшк.). Запазычана з польск. lok, loki ’тс’ (з XVIII ст.), якія з ням. Locke, мн. л. Locken (Брукнер, 316).
◎ Лёка ’шпянёк для замацоўвання кола на восі’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, з лейка ’жалезная загваздка ў восі’ (гродз., Нар. сл.), у якім ‑я‑ выпала з прычыны гіперправільнасці па-беларуску (пры наяўнасці польскага ‑ą‑).
Лёкай ’лакей’ (Шат., Яруш., ТСБМ), ст.-бел. лекай (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lokaj ’слуга, апрануты ў ліўрэю’, якое з ням. Lakai ’слуга’ < ст. lakei, lakey ’той, хто пяшком суправаджае свайго пана’ (Булыка, Лекс. запазыч., 91; Слаўскі, 4, 326). Шатэрнік (146) беспадстаўна выводзіць польск. непасрэдна з франц. laquais ’тс’.
◎ Лёка́ла ’латок, па якім пчолы запаўзаюць у вулей’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 650) супастаўляе яе з літ. lakelė ’тс’.
Лёля, лёлечка, лёлька ’кашуля (з дзіцячай мовы)’ (Гарэц., Янк. 11, Клім., Некр., Жд. I, Бяльк., Шат., Мат. Гом., Нас.; слаўг., Мат. Маг.; паўд.-мін., КЭС). Укр., рус. смал. лёля ’тс’, кур. лёлька ’маленькае дзіцё’. Усх.-слав. утварэнне, звязанае, відавочна, з літ. lelė̃ ’грудное дзіцё, немаўля’. Фасмер (2, 479), аднак, параўноўвае рус. лексему з іншымі слав., напрыклад, з серб.-харв. љелна ’старэйшая сястра’, укр. лельо ’татачка’ (параўн. і рус. свярдл. лелько ’хрышчоны бацька’), балг. леля ’цётка’ і інш., якія (паводле Шаўра, Etymologie, 22) адносяцца да асновы lel‑/lal‑ і з’яўляюцца ўтварэннем у дзіцячай мове. Параўн. таксама ле́ля.
◎ Лём ’вяз ліставы, Ulmus foliacea L.’ (гом., маг., Кіс., Мат. Гом.; брасл., Сл. паўн.-зах.; рэчыц., Нар. сл.). Укр. льом ’вяз, Ulmus montana’, рус. лем (у Аненкава без лакалізацыі), н.-луж. lom ’вяз’ праформу апошняга выводзіць Шустар-Шэўц (859) у выглядзе е!!!тъ. Звязана з ільм, ільмак (гл.).
◎ Лёмаць, лёматі ’бегчы (аб свіннях)’ (Бес.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lėmuoti ’цяжка дыхаць’. Магчыма і іншае (напр., гукапераймальнае) паходжанне. Параўн. драг. шлёматэ, глус. шлэпаць Чеці з шумам: шлём-шлём! шлэп- шлэп!©