Лёкай ’лакей’ (Шат., Яруш., ТСБМ), ст.-бел. лекай (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lokaj ’слуга, апрануты ў ліўрэю’, якое з ням. Lakai ’слуга’ < ст. lakei, lakey ’той, хто пяшком суправаджае свайго пана’ (Булыка, Лекс. запазыч., 91; Слаўскі, 4, 326). Шатэрнік (146) беспадстаўна выводзіць польск. непасрэдна з франц. laquais ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)