Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Зняць ’дастаць, здзець’. Рус. снять, укр. зня́ти, польск. zdjąć ’тс’, в.-луж. zjeć ’абагульніць, падвесці вынікі’, zejeć ’зняць’, н.-луж. zjeś ’зняць, забраць’, чэш. sejmouti, sníti, славац. sňať, славен. snę́ti, серб.-харв. сне́ти, сне̂ти, снијѐти, балг. снѝмам, снѐма ’тс’, макед. снема ’знікнуць’. Ст.-слав. сънѧти ’зняць’. Ст.-рус. съняти ’зняць’. Прэфіксальны дзеяслоў прасл. sъn‑ę‑ti, дзе корань ę‑/im‑/ьm‑, прадстаўлены ва узяць, прымаць, мець і інш., ‑n‑ — частка прэфікса. Не выключана, што бел. і ўкр. словы пад уплывам рус. Гл. мець.

Знячэ́ўку ’нечакана, мімаволі’ (ТСБМ), знячы́вілі ’стрымгалоў, мімаволі’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр. зніче́вʼя, знече́вʼя ’ад нечага рабіць, нечакана, без прычыны’. Форма знячэўку — спалучэнне прыназоўніка з з р. скл. назоўніка *нячцэвак. Паводле Шубы (Прыслоўе, 112), у форме знячэўкі адлюстроўваецца дээтымалагізацыя канчатка; магчыма і іначай: паралельная форма назоўніка ж. р. *нячэўка. Гэты назоўнік памянш. да нячы́віль (гл.). Гл. яшчэ знецікі. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.

Зоб ’валлё, валляк’ (Бяльк. 3). Рус. зоб, укр. уст. зоб ’тс’ (Жэлях.), ст.-польск. zob ’корм для птушак’, чэш. zob ’корм для птушак’, славац. zob ’дзюба; дзёўбанне’, н.-луж. zob ’дзюба’, славен. zȏb ’цвёрды корм’, серб.-харв. зо̑б ’гатунак жыта, авёс (на корм)’, балг. зоб ’зерне для корму жывёлы’. Ц.-слав. зобь ’авёс’. Ст.-рус. зобъ ’корм’ (XII∼XVI стст.), ’валлё’ (XVII ст.). Прасл. zobъ ’корм’, zobati ’есці’. Параўн. літ. ė́beti ’есці’, лат. zebenieks ’мех з аўсом’, ст.-інд. já(m)bhate ’хапае’, ірл. gop ’рот, дзюба’, ням. Kiefer ’дзюба’, ст.-англ. cealf ’сківіца’. І.‑е. *gʼebh‑ ’дзюба, рот, есці’. Покарны (1, 382) сюды ж адносіць жабры (гл.). Шанскі, 2, З, 103; Фасмер, 2, 102; Махэк₂, 718; Скок, 3, 659–660; БЕР, 1, 650–651; Траўтман, 364.

Зо́бка ’аброчная торба’ (Сцяц.). Рус. арл., свярдл., бранск. зобка ’кош’. Ад зоб (гл.) з суфіксам ‑к‑а; значэнне: ’зерне (корм)’ > ’месца для корму’ > ’кош’ > ’торба’. Аналагічнае развіццё значэння ў лат. zebenieks ’торба з аўсом для каня’. Сцяцко, Словаўтв., 109.

Зода ’сода’ (брасл., Сл. паўн.-зах.). Звонкі пачатак у выніку індывідуальнага азванчэння агульнабел. с‑ ці не пад уздзеяннем ням. Soda з пачатковым [z‑]?

Зо́лак ’пачатак світання’. Рус. пск. зо́лок ’тс’. Паводле Даля (1, 691), таго ж кораня, што золата, жоўты. Тады тую ж форму мае злак, злакі (гл.). Семантычная сувязь з і.-е. коранем *gʼhlōʼ, да якога ўзводзяцца зялёны, зала́1, золата, верагодная, тым больш што ў сям’і гэтых слоў ст.-англ. glōm ’прыцемак, паўсвятло’ (у жоўты корань пачынаўся з *g‑). Шыманскі, RS, 40, 1, 43–45; Коген, Запіскі, 2, 9, 88.

Зо́лата. Рус., укр. зо́лото, польск., серб.-луж. złoto, палаб. zlåtă, чэш., славац., zlato, славен. zlató, серб.-харв. зла̑то, балг. зла̀то, макед. злато. Ст.-слав. злато. Ст.-рус. золото (1339 г.). Ст.-бел. золото (Марч., дыс.), злото < польск. (Гіст. лекс., 92, XV ст.; Булыка, Запазыч.), злато < ст.-слав. Прасл. zolto < і.-е. *gʼhlo‑, *gʼhel‑: літ. дыял. žel̃tas ’залаты’, лат. zèlts ’золата, залаты’, ням. Gold ’тс’, ст.-інд. híranyam, ст.-іран. zaranya ’золата’. Шанскі, 2, З, 105; Фасмер, 2, 103–104; Махэк₂, 716; Скок, 3, 656–657; БЕР, 1, 644–645; Траўтман, 368; Покарны, 1, 430. Пра развіццё значэння ў ст.-бел. прыметніка золотый гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 89–90.

Зо́лкі ’сыры, пранізлівы’. Рус. арханг. золко́й ’кіслы’. Прыметнік ад zol‑ (гл. золь1) з суфіксам ‑ъk‑. Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179.

Золь1 ’сырое, пранізлівае надвор’е’, дыял. зала́ (Касп.), заліна́ (Сл. паўн.-зах.). Укр. зола́ ’сыры халодны вецер’. Прасл. дыялектызмы zolь, zola, роднасныя ням. kühl ’прахалодны’, лац. gelū ’холад, мароз’. І.‑е. *gel(ǝ)‑ ’холад(на), замярзаць’. Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179; Покарны, 1, 365–366. Аднак zolь можа тлумачыцца з *gʼ‑ а не з *g‑, таму трэба, відаць, рэканструяваць і.-е. корань, прыклады для якога даюцца ў Покарнага толькі з моў kentum, як *gʼel(ǝ)‑.

Золь2 ’калоідная сістэма з дробных часціц у нейкім іншым асяроддзі’ (БРС, БелСЭ). Інтэрнацыяналізм на базе скарочанага лац. solutio ’раствор’. Пачатковае з‑ указвае на верагоднасць ням. пасрэдніцтва для рус. (як і польск.), адкуль у бел.

Зо́на. Рус., укр. зо́на, польск. zona. З франц. zone (< лац. zona < грэч. ζώνη ’пас’) ці з лац. праз рус. (ці польск.). У рус. з XVII ст., у бел., верагодна, у XX ст. Шанскі, 2, З, 107; Фасмер, 2, 104; Блок–Вартбург, 651. Ням. пасрэдніцтва менш верагодна: іншае вымаўленне пачатковага зычнага (Біржакава, Очерки, 362).