◎ Карнаву́гал ’круглая упадзіна сярод поля, якая арэцца пазней, бо ў ёй доўга вясной стаіць вада’ (Яшк.). Відавочна, складанае слова: карна‑вугал. Другая аснова празрыстая. Яе значэнне ’асобная частка поля’. Што датычыцца першай, то яна ўваходзіць у склад іншых слоў, сярод які* найбольш распаўсюджанае карнавухі (гл.) ’з алрэзанымі вушамі’. Параўн. таксама карнаткі (гл.), гл. карпаць. Такім чынам карпавугал мела першаснае значэнне ’адрэзаны вугал, адрэзаная частка поля’.
Карнаву́хі ’з адрэзанымі або абвіслымі вушамі’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Жыв. сл.). Складаны прыметнік. Першая аснова да карна́ць (гл.).
◎ Карна́лы ’кароткі’ (Фед. Рук.). Дзеепрыметнік з л‑суфіксацыяй, да карпаць (гл.).
◎ Карна́ткі ’кароткі’ (Шатал.), да карнаты (гл.).
Карна́ты ’кароткі, адрэзаны’ (Нас., Касп., Федар. VII; КЭС. лаг.). Дзеепрыметнік з т‑суфіксацыяй ад карнаць (гл.).
Карна́ць ’укарочваць’ (Нас.). Укр. корнати, рус. корнать, чэш. krniti ’кастрыраваць’, серб.-харв. кр́њити ’абломліваць, рэзаць, шкодзіць’, славен. krniti ’абразаць, калечыць’; прасл. kъrniti/karnati. Магчыма, да прасл. *kъrpnǫti з наступным пераўтварэннем на дыялектнай глебе ў *kъrnǫti > *kъrniti, паколькі *kъrnǫti успрымалася як разавае дзеянне (для *kъrpnǫti > *kъrnǫti параўн. topnǫti > tonǫti ’тануць, тапіцца’). Калі дапусціць *kъrniti < *kъrnǫti < *kъrpnǫti, тады можна даць наступныя індаеўрапейскія паралелі да славянскіх слоў: літ. kir̃pti ’рэзаць’ (альтэрнацыя ir/ur у балтыйскіх мовах добра вядомая). Лат. cìrpt ’тс’, ст.-інд. kṛpāṇi ’нажніцы, кінжал’ ст.-грэч. κρώπιον ’серп’, ірл. corran ’тс’, cirrim ’рэжу’ (Фрэнкель, 257–258). Існуючыя этымалогіі (∼ літ. kur̃sti ’глухнуць’, лат. kurns ’глухі’ або ст.-інд. kírṇáḥ ’паранены’ і інш. гл. Фасмер, 2, 350) не задавальняюць.
◎ Карна́ч 1 ’нож з кароткім лязом’ (Сцяпік.), ’нож з кароткім зламаным лязом’ (Юрч.), ’маленькі чалавек’ (Мат. Маг.), да карнаць (гл.), карнаты (гл.). Ад апошняга ўтварылася карпач (karaatь > karnati̯b > karaačb) пры данамове /»‑суфіксацыі, якая ператварае прыметнік v адпаведны назоўнік (SP. I, 80–81).
◎ Карнач 2 ’шчаўе тупалістае, Rumex obstusifolius’ (Кіс.). Як аб гэтым сведчыць само тлумачэнне, лісце гэтай расліны нібм падрэзанае, карнатае. да папярэдняга.
Карна́чык ’зламаны ножык’ (Бяльк.). Гл. карнач 1.
Карні́з праз ням. Karnies з італ. cornice (першасная крыніца: лац. coronis < ст.-грэч. κορωνίς (Фасмер, 2, 202).
Ка́рнік 1 ’член карнага атрада, карнай экспедыцыі’ (ТСБМ) — Nomen agentis ад караць (гл.).
Ка́рнік 2 ’спецыяльна абсталяваная частка хлява для захоўвання сена’ (Жыв. сл.), да *кармнік як месца захоўвання кармоў. Выклікае сумненні магчымасць суфіксацыі з дапамогай суфікса ‑ік (< ‑ікъ), які страціў былую прадуктыўнасць. Але трэба ўлічыць верагоднасць формы *кармнік < kъrm‑ьn‑ikъ < kъrmьnъ (‑ьn‑ikъ). Трэба таксама мець на ўвазе паралелізм назваў гаспадарчых пабудоў (кароўнік, курнік і г. д.). Тады ў якасці першаснай формы прымаюцца адносныя прыметнікі на ‑ьnъ (kurьnъ, а ў нашым выпадку kъrmьnъ), да якіх рэгулярна далучаецца суфікс ‑ikъ.