Ельмо́жня ’міласціна’ (Шн.) < польск. jałmużna. Польск. jałmużna < чэш. almužna, якое ў сваю чаргу са ст.-в.-ням. almōsan < н.-лац. alimosina < грэч. ἐλεημοσύνη ’міласціна’ (Міклашыч, 2; Бернекер, 27). Бел. ельможня — вынік пазнейшай кантамінацыі з вельможны.
Е́льніца ’Abies Dietr. — alba Mill, піхта белая’ (Кіс.), да ёлка (гл.).
Еляк ’казадой’ (Сержп. Грам.), рус. елёк ’тс’. Як гэта асабліва бачна, паводле рускай формы, кантамінацыя з лялёк (рус. лелёк). Па паходжанню звязана з рус. алан. ёлак ’кажан’ (з фін.) (параўн. цытату з ТСБМ, 2, 574: «Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан», да чаго можна дадаць, што казадой гэта начная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам). Формы з пачатковым л іншага паходжання. Гл. лелек.
Е́міна ’харчовыя прадукты’ (Гарэц., Др.-Падб.) (гл. е́мя). Параўн. рус. пск. емины, рус. смал. имины ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да рэгулярных рэфлексацый н. р. мн. л. *ědmena (*edmen) пад уздзеяннем форм Nomina collectiva на ‑іна.
Е́мя ’ежа, харчы’ (Касп., Шат., Гарэц., Бяльк.). Рус. бранск. емье, рус. емень, ст.-рус. ѣмена (параўн. сѣмя/ѣмя = сѣмена/ѣмена). Зерне можа прызначацца на семена (насенне) або емена (на з’яданне). Такім чынам, зыходны назоўнік еме (< *ědmę) сустракаецца толькі на беларускай глебе і на бранскім сумежжы. Таму выклікае сумненне сцвярджэнне Трубачова (6, 42) аб балта-славянскай і нават індаеўрапейскай старажытнасці бел. емя (параўн. літ. ėdmeė́ ’ежа’, лат. ēdmenis, ст.-інд. adma ’тс’, якія адпавядаюць і.-е. edmen/edmṇ). Хутчэй бел. еме (гл. еміна) — рэзультат балтыйскай лексічнай інфільтрацыі. Гл. яшчэ Ваян, BSL, 59, 142; Экерт, SlW 54.
Ендала́ ’вялікая нарасць або пухліна’ (ТСБМ); няясна. Магчыма, звязана з яндоўка, яндула (Яблонскіс). Параўн. яндоўка ’вялікі нос’. Аб балтыйскім паходжанні гэтай групы слоў гл. Лаўчутэ, 26.
Е́нза ’які любіць укалоць, задзірака’ (Нас.). Запазычанне з польск. jędza ’ведзьма’.
Е́нчыць ’жаласна стагнаць, ныць, назойліва прасіць аб чымсьці’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., СБГ, Яруш., Мядзв., Клім., Бір. Дзярж.) < польск. jęczyć ’тс’.
Е́ра ’аер’ (З нар. сл.) магчыма, да *а́ера. Nomen colleclivum да а́ер (гл.).
Е́рша ’нерат без унутранай гарлавой адтуліны, нібы доўгі конус’ (Дэмб.), ершоўка ’такі ж нерат меншага памеру для лоўлі яршоў’ (Дэмб.). Рус. ёрша, ершовка ’тс’. Кантамінацыя верша (гл.) і ёрш (гл.)