Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Дэпута́т ’дэпутат’ (БРС). Ст.-бел. (з XVI ст.) депутатъ. Паводле Булыкі (Запазыч., 92), ст.-бел. слова запазычана з польск. deputat (< лац.). Адносна рус. депута́т думаюць, што яно запазычана або з ням. Deputat (супраць Фасмер, 1, 499), або з с.-лац. deputatus (Фасмер, там жа, мяркуе, што рус. слова можа быць новаўтварэннем). Адносна сучаснага бел. дэпута́т няясна, ці яно працягвае ст.-бел. традыцыю, ці запазычана з рус. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 75.

Дэ́раш ’конь пэўнай масці’ (БРС), дэ́раш, дэ́рэш ’конь любой масці з прымессю іншага колеру’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. deresz ’тс’ (< венг. deres; аб польск. слове Брукнер, 87). Сюды і ге́раш ’дэраш (масць каня)’ (Сл. паўн.-зах.) < дʼераш (з менай дʼ > гʼ пры палатальным вымаўленні гука «д»). Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 144; MESz, 1, 619.

Дэ́рба ’жанчына высокага росту з тонкімі доўгімі нагамі’ (Жд. 1). Няясна; магчыма, нейкая метафара. Параўн. семантыку слав. слоў у Трубачова, Эт. сл., 5, 219–220 (пад праформамі *dьrba, *dьrbati, *dьrbiti).

Дэ́сань ’узор’ (БРС), дасэ́ні ’ўзор ткання ў выглядзе ромбаў’ (Шат.), дэ́сань (Сл. паўн.-зах.), дысэ́ні (Жд. 1). Ужо Шатэрнік (80) меркаваў, што гэта з польск. deseń (а гэта з франц. dessin; так аб польск. слове і Брукнер, 88). Параўн. і дэсянёвый ’узорысты’ (Шатал.).

Дэсе́рт ’дэсерт’ (БРС). Рус. десе́рт, укр. десе́рт. Першакрыніцай з’яўляецца франц. dessert ’тс’. Запазычанне або прама з франц. (так Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 83), або праз ням. Dessert (< франц.; так Фасмер, 1, 505, які дапускае і прамое запазычанне з франц.)

Дэ́спат ’дэспат’ (БРС). Рус. де́спот, укр. де́спот. У ст.-бел. мове (Булыка, Запазыч.) деспотъ — гэта ’валадар’, таксама і ст.-рус. слова мела значэнне ’пан, валадар і да т. п.’ Гэта прамое запазычанне з грэч. δεσπότης ’тс’. У значэнні ’дэспат, бязлітасны валадар, тыран’ запазычанне з ням. Despot або франц. despote (< грэч.). Гл. Фасмер, 1, 507; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 84–85.

Дэта́ль ’дэталь’ (БРС). Рус. дета́ль, укр. дета́ль. Запазычанне з франц. détait ’тс’ (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 88–89; Фасмер, 1, 508, дапускае таксама магчымасць ням. пасрэдніцтва).

Дэтанава́ць ’збіваць з толку, перабіваць; бянтэжыць’ (Нас.). З польск. detonować ’тс’ (< лац. detonāre). Гл. Кюнэ, Poln., 54.

Дэўж ’даўжыня’. Гл. дэ́ўжар.

Дэ́ўжар ’далечыня’ (Сцяшк.), ’надта доўгі’ (Сцяц.). Зыходным з’яўляецца *даўжа́р (< *dьlžarь) да до́ўгі. Пасля перанясення націску на першы склад нібы «аднавіўся» вакалізм э (якога там ніколі не было!). Параўн. у фанетычным плане барса́ць, але бэ́рсаць (замест бо́рсаць). Такога ж паходжання і дэўш (дакладней, дэўж) ’даўжыня’ (Сл. паўн.-зах.): < *dьlžь (параўн. дэўж ’даўжыня’, Жд. 2). Лексема *dьlžьпрасл. слова (параўнальны матэрыял, але без бел. гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211–212).