Еднасць ’адзінства’ (БРС, ТСБМ, Яруш.) < польск. jedność (Булыка, Запазыч., 106).
Една́ць папа́ ’дамаўляцца аб вянцы’ (Рам.) < польск. jednać ’угаворваць, схіляць на свой бок’.
Едранец, едрынец, ядранец ’Pimpinella saxifraga’ (Кіс.). Ад *бедранец пад уплывам ядраны ’цвёрды, сільны’. Параўн. рус. бедренец у тым жа значэнні, польск. biedrzeniec, якія да bъdrьnьcь < bъdrъ ’бадзёры, сільны’.
Е́дрыністы ’поўны колас (збожжа)’ (Шн.) < польск. jędrny ў тым жа значэнні. Польск. форма ад jędro. Бел. спрадвечнае ядраны (гл.).
Е́жа ’тое, што ядуць і п’юць, прадукты харчавання’ (ТСБМ). Рус. ежа ’тс’, укр. їжа ’тс’, серб.-харв. је̏ђа, славен. jeja ’тс’, польск. jedzą, славац. jedza, н.-луж. jěza ’тс’, прасл. ědja. Знайсці дакладную адпаведнасць за межамі слав. моўнай глебы цяжка. Толькі для прасл. ěda, ědь мы знаходзім балтыйскія і іншыя індаеўрапейскія паралелі (параўн. адпаведна літ. ė́da, ė̃dis). Таму насуперак Трубачову (Эт. сл., 6, 40–41) ědja з’яўляецца славянскай інавацыяй.
Ез ’перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ, з праходам, у якім расстаўляюць нерат’ (БРС, Шат., Серб., Горб., Бяльк., Кірн., Мат. АС, Янк. I, ТС) (гл. таксама яз), рус. ез ’тс’, укр. ёз ’тс’, ст.-рус. ѣзъ ’тс’, балг. яз ’гаць’, серб.-харв. ја̑з ’тс’, славен. jȇz ’плаціна, дамба’, чэш. jez ’гаць, плаціна’, польск. jaz ’гаць, перагародка на рацэ’, ст.-луж. jěz ’тс’. Прасл. ězъ. Балт. паралелі: літ. ežė̃, лат. eža, ст.-прус. asy ’мяжа’. Гэта балта-слав. лексема звязана генетычна з балта-слав. назвай возера (гл.). Параўн. Ільінскі, Slavia, 2, 251–252; Вайда, BSL, 29, 38–40; Фрэнкель, LP, 4, 99; Буга, II, 508; Сэмерэні, ВЯ, 1967, 4, 18; Тапароў, Эт. сл., 1, 120–121.
Е́здзіць. Рус. ездить, укр. їздити, балг. яздя ’ездзіць вярхом’, серб.-харв. јѐздити, славен. jézditi ’тс’, чэш. jezditi ’ездзіць’, польск. jezdzić ’тс’, в.-луж. jezdzić ’тс’. Прасл. jězditi ўтворана ад назоўніка jězda, які ў сваю чаргу ад прэзентнай формы дзеяслова jědǫ ’еду’ (zd экспрэсіўн. dd). Трубачоў, Эт. сл., 8, 184.
Еката́ць ’галасіць, вішчаць, скавытаць’ (БРС, ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Жд. 3) — ітэратыўны дзеяслоў, утвораны ад назоўніка ёкат, які адносіцца да ітэратыўных назоўнікаў на ‑otъ. Зыходную форму гл. пад ёкаць.
Е́каць (пра гукі авечак) (ДАБМ), да ёкаць (гл.).