Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Ледзіна́, міёр. лідзіна ’льдзіна’ (Нар. словатв.). Да лёд (гл.).

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

*Ле́дзьбашто, драг. лэдьбошчо ’ледзьве’ (Сл. паўн.-зах.). З лэдьбо (гл. папярэдняе слова), дапоўненага часціцай шчо.

Ле́дзьбы ’ледзьве’ (чэрв.), лэдьбо ’тс’ (драг., Сл. паўн.-зах.) — у выніку распадабнення з ледзьвы, лэдьво (гл.).

Ле́ецца ’ліцца’ (пух., З нар. сл.), укр. леліти ’ціха цячы, ліцца’, ’струменіцца пераліваючыся’. Да ліць (гл.), якому ў і.-е. адпавядае корань *!!!еі‑/*!!!ёі > прасл. litiA Ibję Į/ Ibjati, leję. Бел. форма інфінітыва па аналогіі з 1‑ай ас. адз. л. атрымала падаўжэнне асновы !!!ь©‑ > !!!ё}‑ > леяцца, якое паводле бел. арфаграфіі перадаецца як лаецца. Ва ўкр. дзеяслове ‑л‑ замест ‑и‑ параўн. таксама чарніг. лелялея. Магчыма, што леліти ўтворана ад леля ’праліўны дождж’.

Ле́жа ’ляжанне льну’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.), лін. лэжа ’месца, па якім вылёжваецца лён’ (Нар. лекс.). Укр. лежа ’ляжанне’, ц.-пал. лʼёжа ’ляжачае гнілое дрэва’ (ЛАПП), ст.-укр. ’палатка’, польск. leża ’кватэры для войска’, ’месца ’ляжанне©спаііня© ’лежыва’, славен. lęža ’ляжанне’, ’лежыва жывёл’. Прасл. legja. Утворана ад leg- пры дапамозе суф. ‑ja. Да ляжаць (гл.).

Лежабо́к ’гультай, абібок’ (Янк. II), міёр. ліжабок ’тс’ (З нар. сл.). Пранікла з рус. мовы, дзе маецца цэлае гняздо: лежебок(а), лежебокий, лежебочина, лежебочить і інш. (гл. СНРГ, 16, 331–332).

Ле́жавы, лельч. лёжэвы, лёжэлы ’залежны’ (Нар. лекс.). Прыметнік лежэвы з’яўляецца рэгіянальным утварэннем ад назоўніка лежа < прасл. legja (націск у прыметніка на ўтваральнай аснове). Пад уплывам гэтага прыметніка аформлена лексема лёжэлы (Зляжалы, параўн. польск. leżały ’які доўга ляжыць’). Рэгулярным з’яўляецца дзеепрыметнік лежаны ’вылежаны’ (навагр., З нар. сл.; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’ляжалы’ (ветк., рэч., Мат. Гом.). Да ляжаць (гл.).

Ле́жань, ле́жэнь, ле́жынь, лэ́жэнь ’сусветны гультай, абібок; нярупны, які любіць паспаць’ (КЭС, лаг., Арх. Гом., Мат. Гом., Бяльк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; паўд.-усх., КЭС), ’галец, Nemachilus barbalulus L.’ (басейн р. Сож, Жук.), ’ляжачае гнілое дрэва’ (жытк., лоеў., ЛАПП), ’ляжачы вулей-калода’ (слаўг., Нар. сл.; паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.; паст., З нар. сл.), ’птушка ляляк, Caprimulgus europeus’ (Маш., Анік., Дэмб. 1, Фед.–Долб., Птицы 1; паўн.-зах., КЭС; маг., Працы, 6; Нар. сл.; лоеў., калінк., Мат. Гом.), ’птушка’ — …ні гнязда не ўе, нічога, а лежыць і лежыць (Ян.). Укр. ле́жень ’гультай’, ’падруба’, ’ляжачы вулей’, рус. лежень, ст.-рус. ’ляжачы хворы’, ’гультай’, ’ляжачая бэлька’, польск. даўн. leżeń ’гультай’, ’вартаўнік галеры’. Прасл. lež‑ьnjь ’чалавек, які любіць ляжаць’, ’ляжачы прадмет’ (Слаўскі, 4, 198) < і.-е. leg‑e‑nis (Аткупшчыкоў, Из истории, 246).

Лежая́ ’кароткая вяроўка з пятлёй, пры дапамозе якой бортнік падымаецца на дрэва’ (Мат.). Рус. лежея, польск. leżeja ’тс’ (Варш. сл., Віл. сл.). Аддзеяслоўнае рэгіянальнае ўтварэнне з суфіксам ‑ая (C-Č/α), як чайхан ’ваўначоска’ (Сцяцко, Афікс. наз., 36–37). Да лезці (гл.). Слаўскі (4, 194) — да ležati (?).