Кватара́нт ’той, хто часова наймае жылое памяшканне ў домаўласніка’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. кватэра.
◎ Ква́тарга ’квадра, чвэрць месячнага перыяду’ (Нар. лекс.) (гл. квадра). Да кватарка са спарадычным к > г.
◎ Ква́тарка ’квактуха’ (Мат. Гом.). Ад *квактарка < *квакт‑ ар‑ка. Але месца націску не характэрнае. Мы б чакалі націск на суфіксе (Сцяцко, Афікс. наз., 30).
◎ Кваты́рка ’адлегласць паміж бэлькамі столі’ (Шушк.), ’чацвярцінка’ (ТС), ’засовачнае шкло ў акне, фортачка’ (Грыг., Рам., Радч., Кос.). Параўн. кватэрай (гл.).
Кватэ́ра 1 ’частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Мал., Гарэц., Касп., Яруш., КЭС, лаг.). Гл. кватэра 2.
Кватэ́ра 2 ’квадрат, роўная чатырохвугольная плошча’, ’невялікі кавалак зямлі’ (Бяльк., Яшк.), ’частка акна’ (Нік. Очерки). Ст.-бел. кватера ’квадратная шыба’ (з 1593 г.). Праз польск. kwatera з с.-н.-ням. quartêr, якое ў сваю чаргу з с.-лац. quarterium (Булыка, Запазыч., 145). Пры гэтым мяркуюцца наступныя семантычныя пераходы: ’чвэрць’ > ’чацвёртая частка горада’ > ’чацвёртая частка ваеннага лагера’ > ’памяшканне’ (параўн. Слаўскі, 3, 472; ЕСУМ, 2, 415).
Кватэ́раваць ’часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру, памяшканне’ (КЭС, лаг., Янк. I), ’размяшчацца, быць на пастоі (пра войска)’ (ТСБМ). Гл. кватэра 1.
◎ Кватэ́рачка 1 ’фортачка’ (Мат. Гом.). Гл. кватырка.
◎ Кватэрачка 2 ’чвэрць штофа’ (Шн., Нас.). Да кватэра (гл.).
Кватэ́рка 1 ’фортачка’, ’адтуліна ў коміне’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Хар., Касп., Яшк.), ’палова акна’ (Нар. словатв.), ’частка столі паміж дзвюма бэлькамі’ (Яшк.). Гл. кватырка.
Кватэ́рка 2 ’мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты’ (ТСБМ, ДАБМ, Шат., КЭС, лаг., Сержп. Грам.). Ст.-бел. кватерка, кватырка ’мера вадкасці’ (з 1690 г.) (Булыка, Запазыч., 145). З польск. kwaterka (Слаўскі, 3, 473).
Кватэ́рына ’дзвярная ці аконная створка’ (Нар. словатв.). Гл. кватэра 2.
Ква́ўкаць ’квакаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. квакаць.