Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лашына, ст.-бел. лошина, лошына ’гатунак саланіны’ (з 1530 г.). Запазычана з літ. lašiniai ’тс’ (Непакупны, Связи, 178).

Лашы́ца, лошы́ца ’ласіха’ (Дразд.). Да лоша (гл.).

Ла́яць, ла́іць ’гаўкаць’, ’сварыцца, зневажаць, крычаць на каго-небудзь абразлівымі словамі’, ’ганьбіць, бэсціць’, ’дакараць, рабіць вымову’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Гарэц., Бяльк., Касп., Шат.; горац.-маг., паўн.-усх., КЭС, Сл. паўн.-зах.), лаяцца, лайіцца ’адзін аднаго зневажаць брыдкімі словамі’ (КЭС, лаг.), ’сварыцца’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.), ’скардзіцца, наракаць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. лаяти ’сварыцца, ганіць’, але ла́я, лая́ ’гайня сабак’, рус. лаять ’брахаць, гаўкаць’, ’выць (пра ваўка)’, ’квакаць’ (аб жабе), ст.-рус. лаяти ’гаўкаць’, ’сварыцца’, ’злавацца, юшыцца’. Польск. łajać ’сварыцца, праклінаць’, паўн.-каш. łajać ’гаўкаць’, славін. łai̯ac ’сварыцца’, ’гаўкаць’, ’балбатаць’, чэш. láti ’сварыцца’, (а значэнне ’гаўкаць’ запазычана паэтамі з рус. мовы), н.-луж. łajaś ’гаўкаць’, ’сварыцца’, славен. lájati, серб.-харв. ла̏јати, макед. лаам, балг. лая ’гаўкаць’, ’сварыцца, ганіць’, ’пляткаваць’, ст.-слав. лаꙗти ’гаўкаць’, ’ганіць, знеслаўляць’. Прасл. lajati генетычна суадносіцца з літ. lóti ’гаўкаць’, лат. lāt ’тс’, ст.-інд. rā́yti ’гаўкае’, асец. ræin, ст.-грэч. λαίειν, лац. latrāre ’гаўкаць’, алб. leh ’гаўкаю’, ірл. líim ’абвінавачваю’, арм. lam ’плачу’, гоц. laílōun ’яны ганьбяць’ (Фасмер, 2, 468–469; Слаўскі, 4, 432–433 з літаратурай; Шустэр–Шэўц, 10, 759–760). Махэк₂ (321) адрознівае два дзеясловы láti: ’сварыць’, якое ён суадносіць з лат. rāt ’ганіць’, і ’гаўкаць’, якое з прасл. lajati. Скок (261–262) і Жарскі (RKJWroc., 9, 185) прасл. lajati выводзяць з і.-е. la — анаматапеічнага гуку для выражэння паняцця ’гаўканне сабакі’. Сюды ж лаянка ’сварка’ (Гарэц., Касп., Бяльк., Шат., ТСБМ) — бел.-укр. ізалекса < ла́ены ’ганебны’ (Нас.). Польск. даўн. łajanka ’лаянка’ з бел. мовы (гл. Слаўскі, 4, 434).

Ла-ла-ла́ — пра балбатню (Нар. лекс.), драг. ля‑ля‑ля ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Рус. лала ’балбатун’, лалы ’балбатня, жарт’, лалкать ’лепятаць’, лалыкать ’гаварыць незразумела’, ст.-польск. lalać, славац. lalolať ’лепятаць’, серб.-харв. лалати ’балбатаць’. Гукапераймальнае. Параўн. і.-е. паралелі: літ. laluoti ’балбатаць, laleti ’гаманіць, галасаваць’, ням. lallen ’балбатаць, запінацца’, лац. lallāre ’баюкаць’, ст.-грэч. λάλος ’балбатлівы’, λαλεω ’гавару’, ст.-інд. lalallä — пра балбатанне (Бернекер, 1, 688; Праабражэнскі, I. 432; Скок, 2, 255; Фасмер, 2, 453–454).

Лганец ’ястрабок парасоністы, Hieracium umbellatum L.’ (маг., Кіс.). Відавочна, да ілгаць (гл.), параўн. манец ’тс’ (там жа). Гл. таксама лагунец.

Лгаць, лгаць, лгаті ’хлусіць’, ’складаць, выдумляць’, лгар, лгач, лгун ’хлус’, лганне ’хлусня’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, Дунін–Марцінкевіч). Да ілгаць (гл.).

Ле1 ’каля, ля’ (лях., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Скарочаная форма з кале, параўн. навагр. кале (Кліх) — паўн.-прасл. kole (форма м. скл.), параўн. польск. kole, каш. kole, kale, kiiole і інш., чэш. kole. Копечны (ESSJ, 1, 89) мяркуе, што форма kole не абавязкова з’яўляецца месным склонам, а гэта можа быць замена канцавой галоснай у другасных прыназоўнікаў, параўн. podle/podli/podle/podia і г. д.

Ле2 ’для’ (лельч., Мат. Гом.; кам., стол., драг., Сл. паўн.-зах.) — у выніку выпадзення д‑ перад я (Карскі, і, 352) з дле, якое з’яўляецца другасным прыназоўнікам (ужываецца з р. скл.). З для < і прасл. dblja. Канцавое ‑е магло быць вынікам рэдукцыі як ненаціскное або паводле аналогіі да po‑dle (Карскі 2-3, 462). Да для (гл.). Параўн. таксама лі (гл.).

Ле́бахі ’вантробы’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). У выніку дысіміляцыі з бэбахі (гл.). Магчыма, таксама і кантамінацыя лелех ’жывот’ (маст., Сцяшк. Сл.) і бэбахі.

Ле́бедзь, ле́бядзь, ле́бяць ’птушка з сямейства качкавых, Cygnus musicus Bechst., Cygnus olor J. F. Gmel.’ (Нас., Касп., Сцяшк., Яруш.; шчуч., іўеў, Сл. паўн.-зах.), ле́бэдь ’тс’ (Бес.), ’пародзісты свойскі гусь’ (лун., жытк., петрык., мазыр., ЛАПП), ’дружа, сябар’, лябе́дзька ’галубок’, лябе́дзюхна ’галубок, галубка’ (Нас.). Укр. ле́бедь, лебідь, лебеде́ць, рус. лебедь, ст.-рус. лебедь, польск. łabędź, славін. łabąc, łabąʒ, u̯abyńć, сілезск. u̯abůnt, łabęt, чэш. labuť, мар. labudek, лаш. labuďa, апаўск. labudź, славац. labuť, labuď, labuda, славен. labód (lobod, labud, lobot), серб.-харв. ла̏буд, ла̏бут, ле̏бут, кайк. лабат, макед. лабед, балг. ла́бед, ле́мбед, ли́бед, ло́бад, ло́бод ’тс’. Прасл.: зах. і паўд. ólbǫdь (olbǫtь), паўд. olbędь, паўд. і ўсх. elbedь (Слаўскі, 4, 400). Для апошняй формы дакладнымі адпаведнікамі з’яўляюцца ст.-в.-ням. albiʒ, elbiʒ ’тс’, ст.-ісл. ǫlptr (мн. л. elptr, alptir), для форм на ‑ǫdь балт. формы на ‑andis. Белы колер апярэння паслужыў для суаднясення і.-е. праформы *albho‑ з лац. albus ’белы’, ст.-грэч. ἀλφός ’белая пляма, высыпка на целе’ (супраць чаго Махэк₂, 316), з літ. bálti ’бялець’, ад якога ўтворана літ. balánda ’лебяда’ і balañdis ’голуб’. Генетычна роднаснае з лебяда1 (гл.). Падрабязна этымалагічную літаратуру гл. Фасмер, 2, 470–471; Слаўскі, 4, 399–401; Скок, 2, 256; Бязлай, 2, 117).

Ле́бела ’прынада для ракаў’ (рагач., Рам. 8), дзярж. le‑ bidlo ’тс’ (Карловіч, 3). Да лібіла (гл.).