Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пяня́га ’кавалак скуры’ (Ян.); сюды ж пяняшкі (пеня́шки) ’заднікі ў ботах і чаравіках’ (Нас.). Апошняе, паводле Насовіча, памяншальнае ад пе́нязь ’скура ад падпяткаў у ботах і чаравіках’ (гл.) замест *пяня́жкі, што магло пры ўзнаўленні формы адз. л. даць утварэнне на ‑га.

Пяня́цця (пенятца) ’папікаць, дакараць, выгаворваць’ (Нар. Гом.), параўн. укр. пеняти ’наракаць; быць няўклюдным’, пеня ’бяда’, рус. пенять ’закідаць камусьці нешта; скардзіцца’, пеня ’папрок’, польск. pieniąc się ’абвінавачваць адзін аднаго; судзіцца’, pienia ’абвінавачванне ў судзе’. Апошняе з канцылярскай мовы ВКЛ (вядомае з 1392 г.): аже вчиниться пеня гостю в Литве (дамова Казіміра Ягайлавіча з Ноўгарадам і Псковам 1440 г.), лічыцца літуанізмам, параўн. літ. painė, painiava ’складаная, заблытаная справа’, у адрозненне ад пеня ’штраф’ (гл.), якое праз польск. репа з лац. росна ’кара’ (Банькоўскі, 2, 553; гл. таксама Фасмер, 3, 233). Дзеяслоў, відавочна, ад першага назоўніка, параўн. літ. painioti ’блытаць, заблытваць; ублытваць, умешваць’.

Пяра́варацень ’няўстойлівы ў сваіх поглядах і паводзінах’ (Арх. ГУ), пёрэваратень ’тс’ (Растарг.). З рус. паўд. перевертень, перёвертень, перевертень, переваротень ’той, хто перайшоў у іншую веру, пераняў іншыя звычкі і мову’, ’чалавек, які рэзка мяняе свае погляды’, ’здраднік’, ’няверны ў каханні’ < переворотить ’перавярнуць’. Беларускім паводле паходжання з’яўляецца пярэварацень ’той, хто з чалавека пераўтвараецца ў жывёлу’ (гл.) ці ’той, хто змяніў сваю веру’ (Нас.). Да вярнуць, варочаць (гл.).

Пя́раз ’праз, цераз’: пяраз плот скочыў (Шат.). Да пераз (гл.) з няясным пераходам е > я пад націскам.

Пяраі́ мн. л. ’валакно, сплеценае ў выглядзе касы’ (астрав., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з польск. pierzeja, першапачаткова пра кожны са “сцяжкоў” пяра (ад pióro, гл. пяро, Банькоўскі, 2, 562), параўн. перыя, перон ’бок вуліцы’ (гл.). Малаверагодная па семантычных прычынах сувязь з літ. perėja ’пераход’, нягледзячы на геаграфічную блізкасць.

Пяра́к ’градкі бульбы, размешчаныя ўпоперак’ (Жд. 1). Гл. пе́рак.

Пярве́й ’раней’ (мядз., Жд. 3; в.-дзв., ашм., смарг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. первѣи ’хутчэй, раней’ (Альтбаўэр). Вышэйшая ступень параўнання ад прыслоўя пе́рва ’спачатку’ (гл.), параўн. балг. пъ́рвей ’калісці; нядаўна’ (ад пръв ’першы’).

Пярвёснікі ’падснежнікі’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск. pierwiosnek ’першацвет, прымула’, адкуль і чэш. prvosenka (< *ръп?о‑ vesnbka, Махэк₂, 488), параўн. первы і вясна (гл.); аднак збліжэнне з *vesna можа быць другаснае, параўн. польск. pierwiosnek ’чалавек-навічок’, ’пачатак’, ’першацвет’, якое ўзыходзіць да *pervest(h)nьjь ’першасны’. Параўн. первістка ’першацёлка’ (гл.) і пад.

Пярвіна́ ’аблога, цаліна’ (Мат. Маг.). Да первы ’першы’ (гл.), відаць, ’які апрацоўваецца ўпершыню’.

Пярво́сцінка, пярву́сцепка ’карова першага ацёлу’ (маг., віц., ЛА, 1), пярву́шчанка ’тс’ (гом., ЛА, 1, Бар. сл.), пярву́стка ’тс’ (клім., ЛА, 1), пярву́сцінак ’тс’ (Мат. Гом.), пярэсцінка ’тс’ (тамсама), пярсцёнка, пярвёсянка ’тс’ (Шатал.); рус. пёрвёстинка ’тс’, макед. първостинка ’авечка, якая акацілася першы раз’, ’першароднае дзіця’, пьрвостин ’першае дзіця’. Паводле Трубачова (Проспект, 75–76), да праслав. *pervest(ь)nъjь < *pervestь ’першасць’, параўн. укр. пе́рвісний ’першапачатковы’, рус. пе́рвостный ’тс’ і пад. Гл. таксама пёрвісінка.