Бгаць ’гнуць, мяць, камячыць’. Рус. бгать, укр. бга́ти. Цёмнае слова. Паводле адной версіі, усх.-слав. *бъгати < гъбати (да слав. gъb‑ ’гнуць’). Бернекер, 366; Міклашыч, 82; Праабражэнскі, 1, 192. Патабня (РФВ, 4, 125) і Ільінскі (РФВ, 62, 254) параўноўваюць бгати з ст.-інд. bhujáti ’гне’, гоц. biugan, ням. biegen ’гнуць’ (параўн. яшчэ Траўтман, 39). Некаторыя заўвагі Фасмер, 1, 140.
Бег, бе́гаць, бе́гчы. Рус. бежа́ть, бе́гать, бег, укр. біг, бі́гти, польск. bieżeć, чэш. běžeti, ст.-слав. бѣжати, серб.-харв. бјѐжати і г. д. Прасл. běg‑ti, běžati, běgъ. Дакладная адпаведнасць у літ. bė́gti ’бегчы’, грэч. φέβομαι ’бягу’, φόβος ’бегства; страх’. Праабражэнскі, 1, 59; Фасмер, 1, 141, 143; Траўтман, 29. Да гісторыі семантыкі бел. бег гл. Жураўскі, БЛ, 1972, 1, 65–66.
Бегемот. Рус. бегемо́т, укр. бегемо́т. Запазычанне з ням. мовы (ням. Behemoth < ст.-яўр. behemoth). Гл. Фасмер, 1, 142; Шанскі, 1, Б, 67.
Бегун, беґун ’завеса’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.): двери на бегунах (беґунах). Запазычанне з польск. biegun (ад biegać) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 39). Трэба дадаць, што факт запазычання сведчыцца толькі гукам ґ, бо гэта слова ёсць і ў рус. мове (бегуны́ з падобным значэннем), і ва ўкр. (бігун). Таму можна лічыць, што бел. бегу́н ’бягун, слупок, на якім трымаюцца вароты ў шуле’ (Бяльк.) і бягу́н ’завеса’ з’яўляюцца самастойнымі ўсх.-слав. утварэннямі.
Беда́ ’ручны вазок на двух колах’ (Маслен.), бі͡едка двуколка’ (Бесар.). Укр. біда́, бєдка, бі́дка і да т. п., польск. bida, biga, bieda. Запазычанне з лац. biga, дакладней, з формы мн. bigae ’тс’ (< bi‑iugae), якое, па народнай этымалогіі, было ператворана ў bida, bieda і да т. п. (уплыў славянскага běda ’бяда’). Варш. сл., 1, 147; Брукнер, 25; Рудніцкі, 131. У бел. і ўкр. мовах запазычанне праз польск. пасрэдніцтва.
Бе́дны, бяда́. Рус. беда́, укр. біда́, польск. biada (ст.), чэш. bida, ст.-слав. бѣда, балг. беда́, серб.-харв. бијѐда і г. д. Прасл. běda (з рознымі вытворнымі — bědьnъ і г. д.). Параўн. літ. bėdè, лат. bę̀dą ’клопаты, гора’; далей гоц. baidjan ’прымусіць’, грэч. πείθω ’пераконваю, угаварваю’. Бернекер, 54; Развадоўскі, RS, 2, 105; Траўтман, 23. Прасл. *běda, гоц. baidjan, магчыма, далей звязаны з кельт. мовамі. Параўн. ст.-ірл. bibdu ’вінаваты’ (< пракельт. *bibid(u̯)ūs < і.-е. *bhibhidh‑u̯ōt‑s, корань *bhei̯dh‑). Гл. Зомер, Зб. Стоўксу, 25.
Бедронка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Паколькі такі тып утварэння (на ‑онка) не характэрны для ўсх.-слав. моў (дакладней, для бел. і ўкр.), дзе выступае бедрык (гл.), то трэба меркаваць, што гэта запазычанне з польскай мовы (параўн. польск. biedronka, таксама biedrunka, параўн. і чэш. bedruňka). Польск. слова звязана з назвамі кароў biedrona, biedrawa, biedrula, гл. Слаўскі, 1, 32; Саднік-Айцэтмюлер, 4, 262–263 (параўн. бо́жая каро́ўка, ням. Herrgottkühlein і г. д.). Іначай аб паходжанні польск. слова Лант, Language, 29, 128–133. Гл. бедрык.
Бедрык ’божая кароўка’ (Інстр. лекс., З жыцця). Укр. бе́дрик. Параўн. польск. biedronka, biedrunka, biedrzonka, чэш. bedruňka ’тс’. У славян і іншых народаў ёсць павер’е, што Coccinella — гэта ’божая жывёліна’ (параўн. бел. бо́жая каро́ўка, рус. бо́жья коро́вка, польск. krówka Matki Boskiej, ням. Herrgottkühlein, Herrgottschäfchen і г. д.). Таму бедрык, відавочна, звязана семантычна з такімі назвамі, як польск. biedroń ’стракаты вол’, biedrona ’стракатая карова’ і г. д. (аб польскіх назвах гл. Слаўскі, 1, 32; Саднік-Айцэтмюлер, 4, 262–263). Першапачаткова бедрык — гэта ’стракатая жывёліна’. Тып bedr‑: petr‑ (параўн. яшчэ бел. петрык, укр. пе́трык ’божая кароўка’) у карпацкай зоне займае «паўночны арэал», а на поўдні выступае babr‑, bobr‑, papar‑ і г. д. (параўн. укр. бабру́н, папару́за ’божая кароўка’; з неслав. моў — рум. buburúză і г. д.). Параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 124. Змешваць абодва тыпы (як гэта робіць Махэк₂, 50; Каламіец, Мовознавство, 1967, № З, 50–51) наўрад ці можна. Не выключаецца, што наогул мы тут маем справу з старым субстратным словам (з пазнейшай ад’ідэацыяй да bedr‑ ’сцягно’). Лант (Language, 29, 128–133) зыходзіў з і.-е. *bhed‑r‑ (параўн. санскр. bhadraḥ ’удача, шчасце; спрыяльны’). Сюды і бедру́нка ’Scarabeus auratus’ (Нас.).
Бе́жанец (БРС, Бяльк.). Запазычанне з рус. беженец ’тс’ (аб рус. слове гл. Шанскі, 1, Б, 70).