Крэ́хаць ’трашчаць’ (Др.-Падб., Гарэц.). Гукапераймальнае. Да крэх.
Крэч ’крык, лямант’ (Сцяшк., Сцяц. Нар., Жыв. сл., Сцяшк. Сл., Шн., Федар. Рук.). Да крык, крычаць (гл.).
Крэ́чат ’буйная драпежная птушка сямейства сакаліных’ (ТСБМ, Гарб.). Укр. кречет, рус. кречет, ст.-рус. кречетъ ’тс’. Усходнеславянскае вытворнае на ‑etъ > ад krekati. Гукапераймальнае (Трубачоў, Эт. сл., 12, 111).