Дэ́ґель ’птушка з доўгімі нагамі’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з літ. dẽglas ’стракаты, пярэсты’, dẽglis ’той, хто плямісты’.
Дэду́кцыя ’дэдукцыя’ (БРС). Рус. деду́кция, укр. деду́кція. Здаецца, запазычанне з польск. dedukcja (< лац. deductio). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 45.
Дэзерці́р ’дэзерцір’ (БРС). Рус. дезерти́р, укр. дезерти́р. Першакрыніцай з’яўляецца франц. déserteur, якое, магчыма, пры пасрэдніцтве ням. Deserteur было запазычана рус. мовай ужо ў XVII ст. Таксама з франц. déserter (пры пасрэдніцтве ням. desertieren) узяты бел. дэзерці́раваць, рус. дезерти́ровать, укр. дезерти́рувати.
Дэзінфе́кцыя ’дэзінфекцыя’ (БРС). Рус. дезинфе́кция, укр. дезинфе́кція. З ням. Desinfektion ’тс’ (падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 48).
Дэ́ка, дэ́ко ’дэкаграм’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. deka ’тс’ (а гэта размоўная форма, скарачэнне з dekagram ’тс’).
Дэка́да ’дэкада’ (БРС). Рус. дека́да, укр. дека́да. Запазычанне з франц. décade ’тс’ (< лац. < грэч.). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 53.
Дэкада́нс ’дэкаданс’ (БРС). Як і дэкадэ́нт ’дэкадэнт’ (БРС), запазычанне (у XIX ст., як і рус. декада́нс, декаде́нт, укр. декада́нс, декаде́нт) з франц. décadente, décadence. Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 53–54 (з літ-рай).
Дэкальтэ́ ’дэкальтэ’ (БРС). Рус. декольте́, укр. декольте. Запазычанне ў XIX ст. з франц. мовы (décolleté ’дэкальтаваны’). Параўн. Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 57.
Дэка́н ’дэкан’ (БРС). Рус. дека́н, укр. дека́н. У значэнні ’дэкан факультэта’ запазычанне з ням. Dekan < лац. decānus (Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54). Ст.-бел. деканъ, дяканъ ’старшы свяшчэннік’ < ням. Dekan < лац. decānus (Булыка, Запазыч.; у гэтым значэнні ў XVI ст. сустракаецца і ў рус. помніках, гл. Шанскі, там жа). Дэкана́т, рус. декана́т, укр. декана́т < ням. Dekanat (с.-лац. decanatus; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54).
Дэкара́цыя ’дэкарацыя’ (БРС). Рус. декора́ция, укр. декора́ція. З франц. décoration (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 57–58). Сучаснае значэнне слова развілося прыкладна ў 40‑х гадах XIX ст. (Шанскі, там жа).