Тры́кнуць ‘выпіць (спіртнога)’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да тры́нкнуць (гл.).
Трыко́ ‘шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення’, ‘трыкатажнае адзенне’, ‘жаночая бялізна з трыкатажу’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыко́т ‘тканіна, падобная да робленых пруткамі матэрый’ (Ласт., Пятр.). З франц. tricot ‘плеценая тканіна’, запазычанага праз рус. трико або польск. trykot.
Трыко́тка ‘трашчотка для спужвання звера’ (Сцяшк.). Відаць, з фанетычна адаптаванага і пераасэнсаванага польск. terkotka ‘гаварлівая кабета’ ад terkotać, tarkotać ‘трашчаць, грукатаць, тарахцець’, гукапераймальнага паходжання (да прасл. *tъrk‑, гл. таркатаць, туркатаць).
Трыкра́ска ‘фіялка, браткі, Viola tricolor L.’ (Ласт.). Да тры (гл.), параўн. трайцвет ‘тс’ і кра́ска 1 ‘кветка’ (гл.); магчыма, штучна створаная назва па ўзоры лацінскай наменклатуры.
Трыкро́ць ‘тры разы’, ‘тройчы’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ст.-бел. трикроть, трикротъ, трыкроть ‘тс’ (1514 г., ГСБМ). З польск. trzykroć ‘тс’, гл. тры і кроць. Сюды ж трыкро́тны ‘трохразовы’ (Нас., Байк. і Некр.) з польск. trzykrotny ‘тс’, ст.-бел. трикротный, трыкротный ‘тс’ (1558 г., ГСБМ), якія проціпастаўляюцца ст.-бел. трикратъ, трикраты, трикрать ‘тройчы’, запазычаным праз ц.-слав. са ст.-слав. три краты, што да кратъ ‘раз’; зыходнае ўсходнеславянскае слова мела б форму *коротъ, параўн. літ. kar̃tas ‘раз’, лат. kā̀rta ‘рад’ і пад., гл. Фасмер, 2, 368. Адносна генетычных і тыпалагічных сувязей другой часткі слова гл. Папоў, Из истории, 36; ЭССЯ, 11, 100; Борысь, 260.
Трыку́тнік ‘трохвугольнік’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Наватвор 1920‑х гадоў у выніку кантамінацыі польск. trójkąt і рус. треуго́льник ‘тс’.
Трыла́пні́к ‘бабоўнік, Laburnum Medic.’ (брасл., Сл. ПЗБ), tryłapnik, kryłapnik ‘капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Брасл. сл.). Параўн. літ. trilãpis ‘тс’. Меркаванне аб балтыйскім паходжанні грунтуецца на літ. lãpas ‘ліст’, параўн. адносна бабоўніка: у трылапніку лісткі круглінькія — тры пальчыкі на сучку (= на сцяблінцы), аднак мажліва і метафарычнае ўтварэнне, гл. іншую назву — мядзвежыя лапкі (смал., Кіс.). Рэканструкцыю прасл. *lapъ ‘ліст’, вытворнага *lapъtъ ‘шыракалістая расліна’ прапануе Фурлан, Jez. zap. 16/2, 36. Параўн. трыліснік, гл.
Тры́лер ‘фільм жахаў’ (БПС, Улас., Баршч.). У беларускім друку ў канцы 1980‑х гадоў (Уласевіч, Беларусіка, 36, 107). Праз рус. три́ллер ‘тс’ або польск. thriller ‘тс’ ці непасрэдна запазычана ў 1990‑х гадах з англ. thriller ‘тс’ (Арол, 4, 103). Параўн. аказіянальныя сінонімы жуда́сцік (ад жуда 1, гл.), жахлі́вік, жахаві́к (ад жах, гл.) і інш.
Трылі́снік ‘назва некаторых раслін з трайчастымі лістамі’ (ТСБМ, Бяльк., Меер Крыч.), ‘бабоўнік, Menyanthes trifoliata L.’ (Кіс.; навагр., клім., ЛА, 1), ‘канюшына’ (Ласт., Др.-Падб.). Паводле наяўнасці трайчастых лістоў, названы рус. трилистник, чэш. třílistník, třulistník, мар. trumfulija (Махэк, Jména, 183), ням. Dreiblatt ‘бабоўнік’ — магчыма, у некаторых выпадках узорам было лац. tri‑folium ‘канюшына, трыліснік’ (Пастусяк, Pogranicze, 138; Мяркулава, Очерки, 35–36).
Трыло́гія ‘тры творы аднаго аўтара, аб’яднаныя пераемнасцю тэксту’ (ТСБМ), трылёгія ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычана праз польскую мову (trylogia) ці праз рускую (трилогия) са ст.-грэч. τριλογία ‘тры трагедыі, звязаныя ўнутранай еднасцю’, ‘прамова з трох частак’ < τρεις ‘тры’ + λογος, ‘слова (вуснае), прамова, апавяданне, меркаванне, дапушчэнне, сэнс, паняцце’ > λέγω ‘гавару, кажу’ (Міхельсон, Рус. мысль, 676; ЕСУМ, 5, 638).