Трыла́пні́к ‘бабоўнік, Laburnum Medic.’ (брасл., Сл. ПЗБ), tryłapnik, kryłapnik ‘капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Брасл. сл.). Параўн. літ. trilãpis ‘тс’. Меркаванне аб балтыйскім паходжанні грунтуецца на літ. lãpas ‘ліст’, параўн. адносна бабоўніка: у трылапніку лісткі круглінькія — тры пальчыкі на сучку (= на сцяблінцы), аднак мажліва і метафарычнае ўтварэнне, гл. іншую назву — мядзвежыя лапкі (смал., Кіс.). Рэканструкцыю прасл. *lapъ ‘ліст’, вытворнага *lapъtъ ‘шыракалістая расліна’ прапануе Фурлан, Jez. zap. 16/2, 36. Параўн. трыліснік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)