Псюк ’стары; лядашчы чалавек’; ’стары грыб’ (Нас.). Вытворнае ад псець (гл.); першапачаткова, відаць, ’непрыгодны; ні да чаго не варты’, параўн. чэш. psák ’неядомы грыб’.
◎ Псю́рыць ’гнаць’, прыпсюрыць ’прыгнаць’ (дзярж., Нар. сл.). Утварэнне на базе *псюр < польск. psiurz ’псяр’.
Псялы́га, лаянк. псялы́тка ’сабачая костка’ (Байк. і Некр.). Складанае слова ад пся‑ і лыга (гл.) па аналогіі з псяюха (гл.). Паводле Энгелькінг (Klątwa, 114), падобныя ўтварэнні (параўн. польск. psiakrew) выступаюць як эўфемізмы кляцьбы; аднак нельга выключыць і мажлівасць пераасэнсавання аргатычнага псалы́га ’рыба’, што ўзыходзіць да новагрэч. ψάρι ’тс’ (параўн. Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 100). Збліжэнне з лы́тка (гл.) другаснае.
Псяр ’наглядчык за паляўнічымі сабакамі; сабакар’ (ТСБМ), пся́рнік ’тс’ (Нас., Байк. і Некр.). З польск. psiarz ’тс’, параўн. рус. псарь ’тс’.
◎ Пся́рка ’амарант, Amaranthus caudatus L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пёс. Ад гэтай асновы ўтвараюцца назвы непрыдатных да чалавека, пустазеллевых або атрутных раслін. Параўн. рус. пешка ’паслён, Solanum nigrum L.’, польск. psinka ’тс’, укр. псярка ’малачай, Euphorbia’ і г. д. Спалучэнне ‑сл‑ паказвае на магчымасць запазычання з польскай, але дакладная крыніца невядомая.
Пся́рня ’асобнае памяшканне для сабак’; ’сабакі, мноства сабак’ (Нас., Байк. і Некр.; мсцісл., З нар. сл.; ТСБМ, ТС). З польск. psiarnia ’тс’.
Псяю́ха ’пра таго, хто выклікае агіду, нянавісць (лаянка)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), ’сабачая кроў’ (Нік. Очерки, Доўн.-Зап., 2). З польск. psiajucha < psia jucha ’сабачая кроў’ (эўфемізм кляцьбы, параўн. псялыга, гл.).
◎ Пта́сі ’птушыны’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск. ptasi ’тс’, нерэгулярнай формы ад ptak ’птушка’ замест ptaszy, параўн. разм. grosik ’грошык’ ад grosz.
Пта́ства, пта́ство ’птушкі’, ’свойскія птушкі’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Байк. і Некр., Шат., Інстр. 2; люб., Жыв. сл.; дзятл., лід., шчуч., Сл. ПЗБ; ТС, Сл. Брэс., ГЧ). З польск. ptastwo, ptactwo ’тс’, якія з’яўляюцца рэгулярнымі дэрыватамі ад ptak ’птушка’. Параўн. Брукнер (446) і наступнае слова.
Птах ’птушка (звычайна вялікая)’, ’птушка-самец’, ’птушкі; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, Мік., Булг., Нас., Ласт., Байк. і Некр.; драг., З нар. сл.; стол., Нар. лекс.; Ян.; бяроз., ЛА, 1), пташ ’тс’ (Нас.), таксама пта́ха ’птушка; вялікая птушка’, ’птушкі; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, Нас., Янк. 3., Мат. Гом.; маст., жабін., ЛА, 1), пта́шка ’птушка’ (Мат. Гом., ТС), ’дробная птушка; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, ЛА, 1), пташʼё ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пта́шы ’птушыны’ (Нас.). Ст.-бел. птахъ (1580, Карскі 2-3, 36). Укр. птах, пта́ха, пта́шка ’птушка’, рус. дыял. птах, пта́ха (птя́ха), пта́ша ’тс’. Вытворныя ад прасл. *pъta (гл. птушка) з рознымі агентыўна-пеяратыўнымі суфіксамі. Булыка (Запазыч., 270) ст.-бел. птахъ ’птушка’ лічыць запазычаннем з польск. ptach ’тс’, але шырокі дыяпазон вытворных з такімі суфіксамі ва ўсходнеславянскіх мовах паказвае, што птах магло ўтварыцца і на уласнай глебе. Німчук (Давньорус., 171) сцвярджае, што памяншальна-ласкальныя формы тыпу стараж.-рус. пътахъ, пътаха маюць яшчэ праславянскае паходжанне.