Псі́на ’пра сабаку, звычайна вялікага; пра пах сабакі, яго поўсці’; ’пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’сабачае мяса’ (Нас., Растарг.), псі́ны ’сабачы’ (Нас., Бяльк.). Параўн. укр. пси́на ’сабака’, рус. пси́на ’тс’, польск. psina ’тс’, славен. psína ’сабачына’, дыял. ’злосць, здрада’: psina mu gieda iz oči. Вытворныя ад *pьsъ ’сабака’, параўн. Бязлай, Etyma, 160.
◎ Псі́ніць ’намакаць да гніення, набываючы сіні колер’ (ТСБМ, Нас.). Ад псіна, псіны, гл. папярэдняе слова. Сувязь з сіні другасная.
◎ Псінь ’гніль, гнілізна’ (Нас.), ’непрыемны (сабачы) пах’ (Нас., Нар. лекс., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад псіна або псіны (гл.).
◎ Псіўлю́й ’купкоўка зборная, Dactylis glomerata L.’ (гродз., маг., Кіс.). Рус. песья трава ’тс’. Пачатак слова, магчыма, да польск. psiwy ’сабачы’, psi ’тс’, якія, паводле Банькоўскага (2, 957), ужываюцца ў назвах “дрэнных” раслін.
Псіх ’псіхічна неўраўнаважаны чалавек; псіхічна хворы’ (ТСБМ; клім., ветк., добр., ЛА, 3). Укр. псих ’псіхічна неўранаважаны чалавек’, рус. псих ’псіхічна неўраўнаважаны чалавек; псіхічна хворы’. Апошняе лічыцца крыніцай запазычання. Паводле Шанскага і Бабровай (260), слова з’явілася ў XX ст. у выніку скарачэння назоўніка психопа́т ’псіхічна хворы; які церпіць ад псіхічнага захворвання’. Гл. таксама ЕСУМ, 4, 622.
◎ Псі́ца ж. р. ’сабака’ (Кос., Растарг.), псу́йка ’падла, псіна’ (ТС), псіца, невука ’пра старую жанчыну’ (Нас.), а таксама лисица‑псица (мін., Карскі, 1, 305). Параўн. укр. псиця, рус. дыял. псеца ’сучка’, славен. psica ’тс’. Дэрываты з розным суфіксальным афармленнем ад пёс (гл.).
◎ Псот ’асот’ (драг., ЛА, 1). Калі гэта не графічная памылка, то, хутчэй за ўсё, іранічная кантамінацыя асот і псота, псоціць.
Псо́та ’шкода; свавольства’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’шкода’ (Сіг.), ’пястун; наравісты, пераборлівы’ (Клім.), ст.-бел. псота ’выхадка, свавольства’. Укр. псо́та ’бядота, бяда, галеча, нястача’; ’дрэннае надвор’е’, ’лаянка’. З польск. psota, psocić ад pies, першапачаткова ’гайняваць; аддавацца распусце’ (Банькоўскі, 2, 957).
◎ Пстрака́ты ’пакрыты плямамі’ (Інстр. 2), ’стракаты, пярэсты’ (парыц., Некр.). З польск. pstrokaty ’тс’; паводпе Банькоўскага (2, 958), кантамінацыя pstry ’шматколерны’ і strokaty ’пярэсты’. Гл. стракаты.
◎ Пстра́нга ’страказа’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна, звяртае на сябе ўвагу адпаведнасць пстр‑, страк‑ (гл. папярэдняе слова), што перадае стракатасць або пырханне (гл. пстрыкаць і стрыкаць), фіналь нагадвае наступнае слова.