Ілюміна́цыя, ілюмінава́ць, ст.-бел. иллуминованый (1619 г.), иллюминовати ’высвятляць’ (1697 г.). З лац. illuminatio ’асвятленне’, illuminare ’рабіць светлым, асвятляць’ праз польск. iluminacja, iluminować (Булыка, Запазыч.; SWO, 297). Рус. пасрэдніцтва (Крукоўскі, Уплыў, 77) верагодна для сучаснага значэння ’святочнае асвятленне’. У рус. мове иллюмина́ция з пачатку XVIII ст. з польскай ці заходнееўрапейскіх моў (Біржакова, Очерки, 362; Шанскі, 2, I, 50; Фасмер, 2, 127); для дзеяслова иллюминировать (иллуминовать) магчыма ўкраінска-беларускае пасрэдніцтва (Шанскі, 2, I, 51).
Ілюстра́тар. Ст.-бел. иллюстраторъ, олюстраторъ ’рэвізор’ (1710 г.) запазычана з лацінскага праз польскае пасрэдніцтва (Булыка, Лекс. запазыч., 23) ці непасрэдна (Булыка, Зала зыч.). Сучасная семантычная структура сфарміравалася, відаць, пад уплывам рускай мовы, для якой адпаведную ролю адыгралі нямецкая ці французская. Крыніца: лац. illustrator ’той, хто асвятляе’. Дзеяслоў ілюстрава́ць з лац. illustrare ’асвятляць, упрыгожваць’ праз польск. ilustrować. Тым жа шляхам ілюстра́цыя з лац. illustratio ’выява, жывое апісанне’. Гл. SWO, 297–298; Фасмер, 2, 127; Шанскі, 2, I, 51–52.