Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Клац ’шчоўк, лясь’ (ТСБМ). Гл. клацаць.

Кла́цаць ’моцна стукаць, ляпаць’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Гл. кляцаць.

Клачавы́ ’вытканы з пачэсных нітак’: «З клочна клачавыя посцілкі ткалі» (Сл. паўн.-зах., 473; Сцяшк.). Гл. клочча.

Клача́нка 1 ’мятая салома’ (Мат. Гом.). Ад клычыць 1 (гл.). (П. Сцяцко, пісьмова). Суфікс ‑анка характэрны для аддзеяслоўных утварэнняў (Сцяцко, Афікс. наз., 28–29).

Клача́нка 2 ’палатно, вытканае са зрэб’я’ (Сцяшк., Жд. 3). Гл. клочча.

Клачо́к 1 ’шматок’ (Бяльк.). Гл. клок 2. Словаўтварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 168.

Клачо́к 2 ’купка лесу сярод поля, лугу; невялікі кавалак зямлі’ (Яшк.). Гл. клачок 1.