Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Райдо́ліць ’гаварыць недарэчнае’, ’гаварыць лухту, бязглуздзіцу’ (Сл. ПЗБ), рэ́йдаць ’тс’ (Сл. ПЗБ; шчуч., Нар. сл.): баба рэйдае (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. райдати ’пляткарыць’, польск. экспр. rajdać ’доўга размаўляць з добра знаёмым, пляткарыць’, польск. жарт. rajdać ’раіць’. Курцова выводзіць польскія формы, якія могуць мець сувязь з адпаведнымі ўкраінскімі, з ням. reden ’гаварыць, размаўляць’ (Курцова, Polszczyzna, 223). Гл. рэйдаць.

Райду́н ’той, хто гаворыць інакш, з суседняй вёскі’, райдуны́ ’назва жыхароў суседняй вёскі, якія гавораць інакш’ (Сл. ПЗБ), райду́нка ’жанчына з іншай вёскі з іншай гаворкай’ (мсцісл., пух., Нар. сл.). Параўн. польск. жарг. rajdak, rajder, rajdyn, rajdowiec ’валацуга’. Магчыма, сувязь з ням. Rede ’маўленне, размова’, reden ’гаварыць, размаўляць’ (гл. райдоліць) і адсюль развіццё семантыкі ад ’гаварыць’, ’гаварыць інакш’ > ’той, хто інакш размаўляе’ > ’прыхадзень, іншы, немясцовы’ > ’вандроўнік, валацуга’. Менш верагодна першаснае ’чужак, прыхадзень’, што ў беларускую мову магло трапіць праз сучаснае польск. rajd ’паход’ і звязана з англ. raid ’набег, налёт, напад’.

Ра́йка1 ’садавіна накшталт яблыкаў’, ’дрэва з пладамі накшталт яблыкаў’ (Мат. Гом., Юрч.). Вытворнае ад рай1 (гл.) > райскі яблычак, што вынікае з біблейскай фразеалогіі, і з’яўляецца сцяжэннем гэтага выразу. Не з’яўляецца пераносам ад назвы дрэва да назвы плоду, а наадварот, спачатку азначала назву плоду, перанос на назву дрэва пазнейшы. У іншых славянскіх мовах падобная назва можа азначаць ’памідор’, а не ’яблык’. Параўн. чэш. rajské jablíčko > rajče ’памідор’, rajský ’таматны’, пры гэтым чэш. rajka ’райская птушка’. Адначасова развіваецца паралельная да форм з каранёвым рай‑ асобная назва з іншым коранем як, напрыклад, у харв. rajčica і paradajz ’памідор’ ці славен. paradižnik ’тс’, што з’яўляецца сцяжэннем выразу, калькаванага з ням. Paradiesapfel ’памідор’ (Глухак, 516).

Ра́йка2 ’дарадца’ (Бяльк.), ра́дзька ’тс’ (Гарэц.), райко́ ’жанаты ўдзельнік вяселля з боку маладога, маршалак’ (бельск., Зяленін, Описание, 1). Форма ад раіць, азначае даслоўна ’той, хто раіць’. Утворана пры дапамозе суф. ‑к(а), прадуктыўнага ў бел. народнай мове, які стварае асабовыя формы па дзеянні, агульнага роду, часта з экспрэсіяй непахвальнасці, параўн. стыдзька ад стыдзіцца, марудзька ад марудзіць, ныцька ад ныць, будзька ад будзіць, проська ад прасіць і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 46, 47), адпаведна, райка ад раіць, як і радзька ад радзіць. Гл. ра́йца.

Ра́йкаць ’квакаць’ (кобр., ДАБМ, камент., 895): жабы ра́йкаюць, сюды ж райкаце́ць ’тс’ (малар., там жа: райко́тятьвечарам). Дзеясловы на гукапераймальна-выклічнікавай базе (р)ай з адпаведным словаўтваральным афармленнем, параўн. адвыклічнікавыя рус. дыял. рай ’шумны, доўгі ці аддалены гул, грукат; водгалас, водгук, рэха’ і больш далёкае ц.-слав. раръ ’гук’. Першапачатковая семантыка дзеяслова была, відаць, менш спецыялізаванай, аб чым сведчаць рус. дыял. ра́йкий ’гучны, гулкі, з водгаласам’, ра́йкое место ’дзе голас гучыць і аддаецца рэхам’, ра́йко ’рэха, водгулле’, прысл. ’гулка, гучна, з рэхам’, ярасл. ’шумна’. Параўн. яшчэ ра́ўкаць (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 436 (прапанова звязаць рус. дыял. рай з назвамі драпежных птушак, якія працягваюць прасл. *rarogъ, не пераконвае).

Райло́, ро́йла ’непарадак’ (Бяльк.). Створана пры дапамозе суф. ‑л(о) з экспрэсіяй зніжанасці па мадэлі: пухнуцьпухло ’дрыгва, патапеча’, раўціраўло ’крыкун’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Падобным чынам утворана піцьпойла. Імаверна, роднаснае да рыць, адсюль магчыма, рыцьройла, што вынікае з развіцця фарманта *rou‑/roi‑/rū‑ з рэгулярнымі чаргаваннямі ў славянскіх мовах. Адпаведна райло/ройла ’тое, што перарыта, перакопана, кінута ў непарадку’.

Райля́ ’ралля (звычайна веснавое ворыва)’ (астрав., навагр., ЛА, 2). Вынік нерэгулярнай дысіміляцыі доўгага лʼ, успрынятага як каранёвая група зычных, у ралля́1 (гл.): лʼлʼ > jлʼ.

Райні́к, райні́ца ’прыстасаванне для лоўлі пчалінага рою’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ) ро́йнік ’тс’ (ЛА, 1; Сл. ПЗБ), рае́льнік ’тс’ (Сл. ПЗБ), раяўні́ца, раёўня ’тс’ (ЛА, 1). Параўн. укр. ройни́ця ’тс’, польск. (з XVI ст.) rojownik ’тс’. Імаверна, семантычная кандэнсацыя састаўной назвы ройны вулей (падобныя мадэлі — Сцяцко, Афікс. наз., 103). Да рой, раіцца (гл.).

Райсоры фальк. ’рысора’ (Ант.: Як я ехаў да яе, — // Брычка на райсорах). Дыялектная трансфармацыя франц. ressort ’спружына, рысора’, магчыма, праз рус. рессо́ры ’тс’, дзе ‑йс‑ на месцы ‑сс‑. Гл. Фасмер, 3, 474.

Райставі́на ’зарослае балота’ (Сцяшк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ін(а) ад ройст/ро́йста (гл.).

Ра́йства, ра́йство ’шчасце, прыемнасць, вельмі добрыя адносіны з кім-небудзь’, ’рай’, ’райскае жыццё; збавенне’ (віл., Сл. ПЗБ; ТС). Адсубстантыўнае ўтварэнне са значэннем стану: рай‑ + ‑ства. Гл. рай1.