Ра́йства, ра́йство ’шчасце, прыемнасць, вельмі добрыя адносіны з кім-небудзь’, ’рай’, ’райскае жыццё; збавенне’ (віл., Сл. ПЗБ; ТС). Адсубстантыўнае ўтварэнне са значэннем стану: рай‑ + ‑ства. Гл. рай 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)