Вінаграднік ’поле, дзе расце вінаград’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виноградник ’тс’. Да вінагра́д (гл.).
Вінадар (паэт.) ’той, хто дорыць віно’ (КТС, Р. Барадулін). Новаўтворанае складанае слова. Да віно і дарыць (гл.). Параўн. ст.-рус. винодати ’дарэнне віна’ (XII ст.).
Вінакур ’вытворца спірту’ (БРС, КТС). Укр. винокур, рус. винокур, польск. (з «Літвы» ў Карловіча) winokur ’тс’. Усх.-слав. утварэнне ад віно і курыць (гл.) ’выпальваць’. Тут віно ўжыта не ў першасным значэнні ’віно вінаграднае’, а ў другасным ’алкаголь, спірт, гарэлка’. Прынамсі, у XIX — пач. XX ст. спіртныя напіткі выраблялі вінакурныя заводы. Такім жа чынам утворана і чэш. vinopal < víno + páliti, pálenka ’самагон’, польск. gorzelany, gorzelnik, gorzeć ’паліць, гарэць, выпальваць’. Сюды ж вінаку́рны, вінаку́раны, вінакурства (БРС, КТС), а таксама новатвор (калька з рускай мовы) вінакурэнне (КТС).
Вінакурня ’вінакурны завод, бровар’ (БРС, КТС). Укр. виноку́рня, рус. виноку́рня, ст.-рус. винокурня (з XVII ст.) ’тс’. Утворана па тыпу іншых Nomina loci пры дапамозе суф. ‑ьnʼa (які служыць для ўтварэння назваў закрытых памяшканняў) ад дзеяслова вінакурыць ’гнаць віно, гарэлку’ (ці ад назоўніка вінаку́р).
Вінапо́лька ’вінная крама’ (КТС, Касп.). Рус. винополия ’казённая вінная крама’, тул. винополка, арл. винополь, пск., кур., пенз., арл. винополька ’тс’. Бел. лексема запазычана з рус. винополька, якое з’яўляецца лексічным скарачэннем, узнікшым у выніку намінацыі рус. винная монополия > винополия.
Вінарка ’бутэлька для віна’ (КТС) утворана ад лексемы віна́рня ’вінны пограб’; ’вінная крама’. Суф. ‑ка той самы, што і ў лексем бутэлька (гл.), мане́рка ’біклага’ (гл.).
Вінаро́б ’вытворца віна’ (КТС, БРС). Утворана, паводле калькі, з рус. винодел пры наяўнасці ўкр. винороб ’тс’. Сюды ж вінаробны, вінаробчы, вінаробства (КТС, БРС).
Вінаспад (паэт.) ’багацце він’ (КТС, К. Крапіва). Новаўтварэнне па тыпу вадаспад (гл.).
Вінасховішча ’месца, дзе захоўваюць віно’ (КТС). Складанае новаўтварэнне — калька з рус. винохрани́лище.
Вінаход ’чалавек, які вельмі шпарка ходзіць, бегае, лятун’ (міёр., З нар. сл.). Укр. винохід ’інаходзец’, рус. виноходец, виноходь, виноход ’тс’, польск. inochód, чэш. jinochod, mimochod, славац. mimochod ’тс’. Бел. лексема з’яўляецца пераносам ад ’конь-інаходзец’. Пачатковае в‑ прыстаўное.