Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прама́нваць ’збліжацца, дружыцца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да праману́ць2 (гл.).

Прама́нка ’мянушка, якая даецца чалавеку жыхарамі вёскі’ (Сцяшк. Сл.). З прамапу́ць ’даць мянушку’ (Сл. ПЗБ). якое з літ. pramanyti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа).

Праману́ць1 ’баднуць, укалоць рагамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З літ. praniauti ’пракалоць’ (Грынавяцкене, там жа).

Праману́ць2 ’панадзіцца, узяць за моду’ (слонім., Нар. словатв.), прамяніць ’прывыкаць’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16. 186), прамацацца ’панадзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). прамакаць ’тс’ (астрав., Сл. ПЗБ). З літ. pra(si)manyti ’выдумаць, надумаць’ < manyti ’думаць, меркаваць, мець намер’: гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 71.

Пра́мара, параўн. у замове: на моры, на прамары стаіць дуб кракарысты, на ім дванаццаць какатоў (светлаг., SOr, 39, 354). Да мора (гл.) з прыстаўкай пра́, што выступае ў традыцыйнай формуле замоў і, відаць, мае функцыю ўзмацнення ў адрозненне ад польск. pramorze, чэш. pramoře, серб.-харв. pramore, дзе прэфікс мае значэнне ’першасны, даўні’, параўн. ESSJ, 1, 206. Гл. пра-. параўн. таксама пралес, калі́сь‑пракалі́сь ’вельмі даўно’ (б.-каш., ГЧ), праколісні (гл.).

Прама́рчыцца ’высахнуць, знясілець’ (Нас.). Дамарчыць (гл.).

Прамасло́іна, прамаслойна (аб дрэве) (Мат. Гом.). Рус. пря‑ мослой, прямослойна ’дрэва з роўнымі, не звітымі слаямі’. Да прамы і слой (гл.).

Прамато́рніца ’жанчына, поўная радасці жыцця’ (Федар. 7). Да маторны (гл.). Прэфіксальная форма пры адсутнасці ў гэтым гняздзе славянскіх слоў дзеясловаў наводзіць на думку аб кантамінацыі захаванага ст.-бел. промоторь ’пратэктар, заступнік’ (Ст.-бел. лексікон), што з польск. promotor ’натхніцель; заступнік, апякун’, якое ўзыходзіць да лац. prōmovere ’рухаць наперад’ (параўн. SEJC, 396), і маторны ’рухавы, жвавы’ з афармленнем суфіксам -///с/, Параўн. яшчэ і прачасаць.

Прама́шка ’промах, памылка, недагляд у чым-небудзь’ (ТСБМ), прама́шына ’тс’ (Нас.). Суфіксальныя дэрываты ад промах (гл.).

Прамгну́ць ’крышку падкіснуць’ (мсцісл., З нар. сл.). З *прамзгнуць у выніку спрашчэння групы зычных; параўн. рус. промзгну́ть ’тс’. Гл. про́мзлы.

Праме́жак ’прастора паміж чым-небудзь’, ’час, які аддзяляе адно дзеянне, з’яву ад другога’ (ТСБМ), ’мяжа’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. проме́жек ’прамежак’, укр. проме́жка ’прамежак’, проме́жок ’палявая дарога па мяжы паміж палёў’. Дэрыват ад прамеж з суф. ‑ак.