Пракламава́ць ’абвесціць (абвяшчаць), аб’явіць (аб’яўляць)’ (ТСБМ). З польск. proklamować ’тс’, якое у сваю чаргу ўзыходзіць да лац. proclamare < clamare ’зваць, клікаць’.
Праклама́цыя ’агітацыйны лісток палітычнага зместу’ (ТСБМ). Праз рус. проклама́ция або польск. proklamacja < лац. prōclāmātiō (параўн. пракламаваць).
Праклён ’лаянкавае слова, лаянка, абурэнне’, ’крайняе асуджэнне’ (ТСБМ, Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц.; карэліц., зэльв., Сл. ПЗБ), проклён ’тс’ (ТС). Да праклінаць < клясці.
◎ Праклі́мкаць ’пражыць як-небудзь’ (Мат. Гом.). Экспрэсіўны прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад клімкаць (гл.).
◎ Прако́бацца ’пракорпацца’ (Янк. 3.), кобацца ’корпацца, марудна рабіць нешта’ (Янк. 1), параўн. серб.-харв. дыял. кобатн се ’спаборнічаць у дзіцячай гульні ў шарыкі’. Прасл. *kohati sę, роднаснае прасл. *коЬь ’варажба па палёту птушак’, ’прадвесце; чараўніцтва’, *koba, *коЬь (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 86–87, 101).
◎ *Прако́вец, пракосяць ’пярсцёнак’ (пруж., Брэн), пруківэць ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.). Укр. прукнвець ’тс’. Дэрыват ад *пракавсщъ < каваць (гл.). Гл. таксама: Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 49.
Прако́лісні ’спрадвечны’ (ТС). З пра- і колісь (гл.).
Прако́с ’адлегласць паміж радамі скошанай травы (або збожжа)’ (ТСБМ), проко́с ’тс’ (ТС), ’радок скошанай травы’ (Шат., Сл. ПЗБ). Бяссуфіксны дэрыват ад пракасіць < касіць.
◎ Прако́ша ’пакос’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад пракос або пракасіць з суф. -ja.
◎ Пракро́чваць, пракрочываць ’грашыць’ (Нас.), прабачэнне ’пераход, перасячэнне граніцы’ (трох., Сл. ПЗБ). З польск. przekroczwać ’пераступаць; парушаць’.