◎ Пракалі́цца ’добра высахнуць’ (Сл. ПЗБ). Да /ш/ш/ьДгл.).
◎ Пракамя́шыць ’прайсці па бруку’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Няясна. Іранічнае ўтварэнне ад камашы ’чаравікі з паўхалявамі’ (гл.)?
◎ Пракана́нне ’перакананне’ (Касп., Жд. 2). З польск. przekonanie ’тс’. Аналагічна пракапацца ’пераканацца’ (ігн., Сл. ПЗБ) з польск. przekonać się (там жа).
Прака́т ’перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату’ (ТСБМ). З рус. прока́т ’тс’, якое ад прокатить, прокатать (гл. каціць). Першапачаткова, магчыма, адносілася да экіпажаў, якія даваліся на пракат.
◎ Пракво́льней ’вальней’ (калінк., Сл. ПЗБ). Да вольны (гл.). Не зусім ясная прыставачная частка. Магчыма, узята з слоў пра‑ калеташні, пракавечны, дзе яна была асэнсаваная як прыстаўка з узмацняльным значэннем, гл. прак.
◎ Пракі́ва ’крапіва’ (Булг., Мат. Гом.), прокыва, прокева (Сл. Брэс.), прошва (ТС) ’тс’, сюды ж праціўнік ’байструк’ (ТС). Метатэза з крапіва (гл.), магчыма, пад уплывам польск. pokrzywa ’крапіва’, дзе яна была адзначана спачатку ў заходняй Вялікапольшчы (1393 г.), а пасля распаўсюдзілася на рэшту’ польскамоўнай тэрыторыі (Банькоўскі, 1, 795); параўн. таксама pokrzywnik ’байструк’ (“spłodzony w pokrzywach”, гл. Банькоўскі, 2, 684).
Пракіда́ць ’кідаць праз што-небудзь; не пападаць, прамахвацца; прапускаць’ (ТСБМ), пракіда́цца, пракідваць, пракідаваць ’запраўляць ежу чым-небудзь’ (брасл., Сл. ПЗБ), пракінуць ’заправіць, засмачыць’ (мядз., Сл. ПЗБ), пракіняны (аб ежы) ’запраўлены’ (паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пракі́нуты ’тс’ (івян., даўг., Сл. ПЗБ), пракіда́цца ’трапляцца’, ’прачынацца’ (ТС), про́кідзь ’заправа’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. прокида́тися ’трапляцца; прачынацца’. Да кідаць (гл.). У значэнні ’запраўляць ежу’ калька літ. pramèsti ’пракідваць; запраўляць, прыпраўляць (ежу)’.
Пракідкі́ ’які знаходзіць выхад з цяжкіх абставін; знаходлівы, пранырлівы, прабіўны’ (ТСБМ). Гл. кідкі.
◎ Пракла́дзіна ’стрэшка над стогам’ (Мат. Гом.). Да пракласці < класці.