◎ Прабразі́ць ’пратаптаць’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Да брадзіць (гл.). Пераход дз > з, як у польск. bardzo > barzo; гл. Брукнер, 128.
◎ *Прабэ́ндзуваць, пробэпдзуватэ, пырыбэндзуватэ ’прайсці, мінуць (аб часе)’, ’правесці час’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Утварэнне на базе асновы цяп. часу польскага дзеяслова być — bądź‑ паводле мадэлі прабыць.
Пра́ва ’сістэма агульнаабавязковых норм, якія выражаюць дзяржаўную волю пануючых у грамадстве класаў’, ’правамоцтва асобы’, ’падстава, прычына’ (ТСБМ), пра́во ’справядлівасць’ (мазыр., ГЧ), ст.-бел. право ’сістэма абавязковых сацыяльных нормаў; гарантаваная свабода; судаводства’. У юрыдычным значэнні запазычана ў XIV ст. з польск. prawo, што калькуе ням. Recht, якое ў сваю чаргу з’яўляецца перакладам лац. ius, iuris (Золтан, Из истории, 52, з літ-рай; Банькоўскі, 2, 764). Аднак, відаць, у значэнні ’свабода выбару; справядлівасць’ узыходзіць да прасл. *pravo, параўн.: ты сваё права правіш, гл. правіць; рус., укр. пра́во, ст.-рус. право, польск. prawo, чэш., славац. právo, серб.-харв. пра́во, славен. právo, балг. пра́во. Да правы (Фасмер, 3, 352; Махэк₂, 481).
Правава́цца ’судзіцца, мець цяжбу’ (Нас.; віл., Сл. ПЗБ), ’спрачацца, сварыцца’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’апраўдвацца’ (Шат.), правува́ты ’крыўдзіцца’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. правоватися ’кіравацца прававымі нормамі, судзіць па закону’ (Ст.-бел. лексікон). Да пра́ва (гл.); першапачаткова ’дамагацца права’. Сюды ж прасова́ць ’кіраваць’ (ТС).
Права́дзіць ’праводзіць’ (Нас.; швянч., Сл. ПЗБ). Аўтары апошняга слоўніка параўноўваюць з польск. prowadzić, што, відаць, справядліва, улічваючы месца націску і арэал. Сюды ж правадзі́ны ’провады ў армію’ (лід., Сцяшк. Сл.).
Правады́р ’ідэйны, палітычны кіраўнік партыі, клана’, ’той, хто кіруе племям, войскам, атрадам’ (ТСБМ, Гарэц.). Укр. провода́рь, проводи́рь ’праваднік, важаты’. Ад праводзіць з усх.-слав. суф. *‑yrʼ, параўн. павадыр. Меркаванні Кюнэ (Poln., 90) пра польскі ўплыў беспадстаўныя, гл. Банькоўскі, 2, 796.
Праважа́ты ’той, хто суправаджае каго-небудзь з мэтай аховы ці паказвае дарогу’, ’той, хто праводзіць на поезд, самалёт і пад.’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. провожа́тый ’тс’ < провожа́ть ’праводзіць’; параўн. адаптаванае провожа́тор ’суправаджальнік’, паралельнае да провода́тор ’павадыр’ (ТС).
Правака́цыя ’наўмыснае падбухторванне’, ’штучнае выкліканне праяў хваробы’ (ТСБМ). Праз рус. провока́ция з польск. prowokacja або ням. Provokation ’тс’. Апошнія — з лац. prōvocātiō ’правакацыя’.
Правале́нны ’акаянны, пракляты, надта скупы’ (Шат.), параўн. рус. перм. прова́льный (человек) ’акаянны, прапашчы чалавек’. Да праваліць < валіць. Параўн. семантыку прапашчы < пасці, падаць, а таксама праклён каб ты праваліўся!
◎ *Права́лле, провалье ’правал’: от улез провалье, лье і лье дождж, ’прорва, пропасць’ (ТС). Рус. паўд. мн. л. правалья ’пролагі, пячоры’, укр. провалля ’пропасць, роў’. Ад праваліць < валіць з суф. ‑ьje, або ад правші з суф. зборнасці. Адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 201. Гл. папярэдняе слова.