◎ Ланжа ’морква’ (Інстр. 2). Няясна.
Лані́ты ’шчокі’ (слуц., клец., Жд. 1) і ў літар. мове ўстар. паэт. ’тс’ (ТСБМ). Бел.-паўд.-слав. ізалекса (Цыхун, БЛ, 5, 50). Параўн. славен. рэзьянск. laníta, серб.-харв. чак. lȃnita, макед., балг. радоп. лани́та, ла́нта ’тс’. Рус., укр. лани́ты, лани́та — са ст.-слав. ланита ’тс’. Прасл. ol‑n‑ita ’сагнутая частка цела’ (а ў Слаўскага, 4, 460 і ol‑n‑itva > толькі польск. łanitwa ’палазы саней’) — роднаснае да ст.-грэч. ὠλένη ’локаць’, лац. ulna ’ніжняя частка рукі, локаць’, гоц. aleina, ст.-в.-ням. elina, брэт. ilin ’локаць’, ст.-інд. āṇíṣ ’выгіб’, ’загваздка’. Фасмер (2, 457) у ліку славянскіх паралелей падае і чэш. lanitva ’шчака, твар’, якое, аднак, Махэк₂ (320) выводзіць з герм. *an[t]vīlta (> ням. Autlitz). Раней аб olnita пісалі таксама Лідэн, Arm. St., 1906, 127–129; Покарны, 307–308).
◎ Ла́ніца, ланыця ’зашчапка, яі^ая рэгулюе становішча ствала паляўнічай стрэльбы — гарызантальнае ці з надломам’ (Сіг.). Няясна. Магчыма, роднаснае з ланок (гл.).
Ла́нка 1 ’таўстуха, сытая, гладкая дзяўчына’ (Бяльк.), ’непаваротлівая жанчына’ (Горленка, Совещ. ОЛА, Гомель). Магчыма, з’яўляецца роднасным да рус. валаг. ландуха ’здаровая, мажная жанчына’. Семантычная тоеснасць лексем ланка і ландушка даецца ў Даля₃ (2, 609), а лань і ландёха ў СРНГ (16, 258). Тое ж і ў Фасмера (2, 456 і 457). Бел. лексема, як і рус. ланка ’самка аленя’, паходзіць ад ланя ’лань, самка аленя’. Параўн. ланя ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.).
Ла́нка 2 ’дзялянка зямлі, участак’ (Мат. Гом.). Балтызм (параўн. літ. lankà ’заліўны луг’, лат. lañka ’нізіна, нізкі луг’). Генетычна роднаснае з прасл. lǫka ’луг’.
◎ Ланкава́ты ’выпуклы, увагнуты’ (паўн.-зах., КЭС) — літуанізм. Параўн. літ. lankuotas ’пакручасты’ < lankas ’лук, дуга’ (Вяржбоўскі, 471–472; Урбуціс, Baltistica, 5, 64; Лаўчутэ, Балтизмы, 69).
◎ Ланке́тка ’пласцінка, якая ўжываецца пры пакладанні жывёл’ (Шат.) — відазмененае ланцэт (Шатэрнік, 144).
◎ Лано 1 ’палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’ (пух., Сл. паўн.-зах.), ’абярэмак, ахапак дроў, бацвіння і інш.’ (ст.-дар., Сл. паўн.-зах., Нар. сл., Мат. Гом.), ланом, на лане ’на руцэ, на руках’ (Янк. I), петрык, лано, лоно ’зжатыя або скошаныя збожжавыя памерам як на сноп, але яшчэ не звязаныя’ (КЭС). Да лона (гл.).
◎ Лано 2 ’калені’, ’спадніца, падол’ (Мат. Гом., Мат. Маг.; паўдн.-мін., Сл. паўн.-зах., БНТ, Лег. і пад.). З ладно (гл.).
◎ Ланок ’загваздка ў санях, калёсах’ (Бес.) — родавы варыянт да ўкр. ланка ’звяно ў лунцугу’, ’плеценая частка пугг.
◎ Ла́нпа ’лямпа’ (Бяльк.; лудз., Сл. паўн.-зах.). Да лампа (гл.).
Ла́нтрух ’чалавек, які любіць паспаць’ (полац., Нар. лекс.), міёр. ла́нтр́уга ’вялікі гультай’ (З нар. сл.) — у выніку кантамінацыі з ла́нту́х (гл.), ’тоўсты, непаваротлівы, гультай’ (КЭС, лаг.; паст., віл., шчуч., навагр., Нар. сл., З нар. сл.) і латруга (гл.).