Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кракадзі́л ’буйны паўзун з тоўстай панцырнай скурай’ (ТСБМ). Ст.-бел. крокодилъ пры пасрэдніцтве польск. krokodyl або ням. Krokodil з лац. crocodilus (Булыка, Запазыч., 177). Параўн. Шанскі, 2, 8, 403.

Кракасо́вы ’чырвона-жоўты’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракозавы.

Кракаці́нне ’жабурынне’ (КЭС, лаг.). Гл. крактавінне2.

Кра́каць ’крычаць (звычайна пра качак, варон і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш.). Укр. кракати, рус. кракать, ст.-рус. кракати ’тс’, серб.-харв. кра̑кат ’квакаць, кудахтаць’, славен. krȃkati ’каркаць’, польск. krakać, чэш. krakati, славац. krákať, н.-луж. křakaś ’тс’. Прасл. krakati — гукапераймальная лексема. Бліжэйшая індаеўрапейская паралель — лац. crōcio, crōcīre ’каркаць’ (Бернекер, 1, 603; Трубачоў, Эт. сл., 12, 92).

Краква ’дзікая качка’ (Нас., Касп.). Гл. кракаць.

Краке́т ’гульня, у якой драўляныя шары праводзяцца праз драцяныя варотны ўдарамі драўляных малаткоў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. крокет з англ. croquet (Шанскі, 2, 8, 402).

Крако́с ’наготкі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. krokus ’шафран’ (там жа, 2, 513).

Крако́ша ’сіваваронка’ (Дразд.). Параўн. кракаворан (гл.).

Крактаві́нне1 ’дрыгва’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракавіца. Магчыма, да ўкр. крап ’куст, зараснік’. Форма кратавінне пад уплывам крактавінне ’жабурынне’.

Крактаві́нне2 ’жабурынне’ (Янк. III, Янук., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кракавіна, кракацінне ’тс’ (гл.). Відаць, кантамінаваныя формы ад крактавіннеі і кракавіца і квактанне ’жабурынне’ (гл.). Гл. таксама крактаць.

Кракта́ць ’выдаваць ціхія адрывістыя гукі, падобныя да крэ‑крэ (пра жаб)’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.