Кракадзі́л ’буйны паўзун з тоўстай панцырнай скурай’ (ТСБМ). Ст.-бел. крокодилъ пры пасрэдніцтве польск. krokodyl або ням. Krokodil з лац. crocodilus (Булыка, Запазыч., 177). Параўн. Шанскі, 2, 8, 403.
◎ Кракасо́вы ’чырвона-жоўты’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракозавы.
Кракаці́нне ’жабурынне’ (КЭС, лаг.). Гл. крактавінне 2.
Кра́каць ’крычаць (звычайна пра качак, варон і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш.). Укр. кракати, рус. кракать, ст.-рус. кракати ’тс’, серб.-харв. кра̑кат ’квакаць, кудахтаць’, славен. krȃkati ’каркаць’, польск. krakać, чэш. krakati, славац. krákať, н.-луж. křakaś ’тс’. Прасл. krakati — гукапераймальная лексема. Бліжэйшая індаеўрапейская паралель — лац. crōcio, crōcīre ’каркаць’ (Бернекер, 1, 603; Трубачоў, Эт. сл., 12, 92).
◎ Краква ’дзікая качка’ (Нас., Касп.). Гл. кракаць.
Краке́т ’гульня, у якой драўляныя шары праводзяцца праз драцяныя варотны ўдарамі драўляных малаткоў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. крокет з англ. croquet (Шанскі, 2, 8, 402).
◎ Крако́с ’наготкі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. krokus ’шафран’ (там жа, 2, 513).
Крако́ша ’сіваваронка’ (Дразд.). Параўн. кракаворан (гл.).
◎ Крактаві́нне 1 ’дрыгва’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракавіца. Магчыма, да ўкр. крап ’куст, зараснік’. Форма кратавінне пад уплывам крактавінне ’жабурынне’.
◎ Крактаві́нне 2 ’жабурынне’ (Янк. III, Янук., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кракавіна, кракацінне ’тс’ (гл.). Відаць, кантамінаваныя формы ад крактавіннеі і кракавіца і квактанне ’жабурынне’ (гл.). Гл. таксама крактаць.
Кракта́ць ’выдаваць ціхія адрывістыя гукі, падобныя да крэ‑крэ (пра жаб)’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.