Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бры́ла ’глыба’; бры́ля ’валік зямлі’ (Жд.). Укр. бри́ла ’глыба, вялікі кусок; скала і г. д.’, польск. bryła. Цёмнае слова. Смешак (MPKJ, IV, 391–393) зыходзіць з і.-е. *bher‑ ’біць, рэзаць’: *bhrū‑lā. Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 45 (падтрымлівае гэту версію); Рудніцкі, 207 (сумняваецца). Паводле Бернекера, 93, няяснае слова. Адносна магчымай роднаснасці з літ. brilà ’вялікі кусок і г. д.’ гл. Фрэнкель, 1, 58.

Брылёк ’1/100 вядра’ (Інстр. III), «особого рода рюмка, вроде небольшого стакана с разогнутыми вверху краями, вместимостью 1/100 ведра; служит меркою водки» (Мядзв.). Рус. (Дон) брылик ’від пасудзіны’. Ад брыль ’галаўны ўбор’ (па падабенству, гл. СРНГ, 3, 217 пад брыль: этымалогія Папова, 1855 год).

Брыль1 ’казырок летняй шапкі; шляпа’ (Касп., Бяльк., Бір. Дзярж., Шн., Гарэц., Інстр. I, Тарн., Маш., БРС, КЭС, лаг., Мядзв.). Укр. бриль. Запазычанне з польск. bryl ’тс’ (якое лічыцца запазычаннем з італ. ombrello ’парасон’; Варш. сл., 1, 215). Рыхардт, Poln., 37; Фасмер, 1, 214; Рудніцкі, 208 (лічыць, што польск. bryl < укр. < італ.?); Бернекер, 93.

Брыль2, брылёк ’невялікі выступ над жаралом печы’ (Янк. Мат., Шушк., Інстр. I), ’карніз’ (Шат.). Відавочна, метафарызацыя да брыль1 (гл.): ’брыль, казырок’ → ’казырок, навес’ → ’навес, выступ’.

Брылья́нт. Рус. бриллиа́нт, бриль́янт, укр. брилья́нт. Запазычанне (магчыма, праз ням. Brillant) з франц. brillant (літаральна ’бліскучы’). Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 214; Шанскі, 1, Б, 197–198.

Бры́на ’вільгаць, вада’ (У склепе адна бры́наСцяшк. МГ). Цёмнае слова. Можа, мае нейкія адносіны да рус.-ц.-слав. брение гліна, гразь’, ст.-серб.-харв. брна ’гразь’, славен. bȓn ’рачны іл’ (аб гэтых словах гл. Фасмер, 1, 212). Але хутчэй за ўсё да слав. *brьněti ’налівацца, паспяваць’ (гл. брыня́ць), асабліва параўн. яго значэнне разбухаць’. З гэтага апошняга, відаць, і трэба зыходзіць: ’разбухаць (ад вільгаці)’ → ’рабіцца вільготным’ → ’вільгаць’. Пра сувязь дзеяслова набрыня́ць ’набухнуць’ з бры́на думаюць Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 80.

Бры́ндаць ’хадзіць, шлёпаць’ (БРС), ’бадзяцца’ (Яўс., Нас., Бяльк.), брындацца ’боўтацца, таўчыся без толку’ (КЭС), параўн. яшчэ бры́нда ’валацуга’ (Нас., Бяльк., Янк. Мат.), ’гультай’ (Касп., Нас.), брынды біць ’хадзіць без справы, лодарнічаць’ (Янк. БП). Карскі (Труды, 394) бры́нда ’валацуга’ і бры́ндаць ’бадзяцца’ выводзіў з няпэўнай літ. крыніцы (адносна гэтага гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50). Параўн. яшчэ ўкр. дыял. бре́ндати, брендо́лити ’бадзяцца’. Брукнер (43) зыходзіў з ст.-польск. bryndy ’дарагая жаночая вопратка’, bryndować się ’прыгожа апранацца’ (адсюль быццам бел. брынды біць, укр. бринди бити, далей бры́нда ’валацуга’). Фасмер (1, 222–223) прыводзіць рус. дыял. бры́нды ’шырокія рукавы’, бры́ндик ’гультай’, бринжиба́й ’тс’ і параўноўвае гэта з польск. brynda ’жарт, балаўство’, bryndzić się ’манернічаць’. Няясна. Укр. бре́ндати (resp. бел.?) Рудніцкі, 201 (услед за Шэрэхам, ZfslPh, 23, 146 і іншымі), выводзіць з брести́ з арго-суфіксам ‑н‑ (і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).

Бры́нды ’аборкі ў шырокіх рукавах’ (Гарэц.), ’абрыўкі на абрубцы, аблямоўцы вопраткі, на падоле’ (КЭС), бры́нда, бры́нджа ’аборка’ (Касп.), бры́нды ’шырокія фалды, складкі’, бры́нджы, бры́нжы, брындзю́лька (Бяльк.). Рус. дыял. (зах.) брынды ’шырокія рукавы сялянскага святочнага адзення’. Этымалогія Фасмера, 1, 222–223 (услед за Бернекерам, 93), зусім не пераконвае (гл. бры́ндаць). Лепш Брукнер, 43, які зыходзіў з ст.-польск. bryndy ’дарагая жаночая вопратка’, bryndować się ’прыгожа апранацца’, але першакрыніца слоў застаецца невядомай.

Бры́нза, таксама бры́ндза (Маш., Вешт.). Рус. бры́нза, брындза ’сыр з авечага малака’, укр. бри́нза, бри́ндза, польск. bryndza, чэш. brynza і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца рум. brînză ’тс’. У бел. мову слова папала, відаць, праз укр. або польск. мову. Рум. слова распаўсюдзілася ў многіх еўрапейскіх мовах, але яго паходжанне застаецца невядомым. Брукнер, 43; Бернекер, 93; Шалудзька, Rum., 128; Рудніцкі, 208; Чаранэску, 105; Крынжалэ, 221 і наст. Гл. яшчэ Кніежа, 109. Вельмі падрабязна і з вялікай літ-рай MESz, 1, 370. Параўн. яшчэ (спецыяльна пра бел. слова) Врабіе, Зб. Расэці, 993 і наст.; ён жа, RomSl, XIV, 134.

Брынзялі́ лахманы, ніткі’. Гл. брэ́ндзал.

Брыні́ты ’свярбець (аб ране)’ (палес., Клім.). Таго ж паходжання, што і брыня́ць ’набухаць’ (гл.). Па сваёй форме брыні́ты дакладна адлюстроўвае *brьněti, а па значэнню вельмі блізкае да брыня́ць. Гэта даказвае, што і брыня́ць таксама можа паходзіць ад *brьněti.