Бры́ла ’глыба’; бры́ля ’валік зямлі’ (Жд.). Укр. бри́ла ’глыба, вялікі кусок; скала і г. д.’, польск. bryła. Цёмнае слова. Смешак (MPKJ, IV, 391–393) зыходзіць з і.-е. *bher‑ ’біць, рэзаць’: *bhrū‑lā. Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 45 (падтрымлівае гэту версію); Рудніцкі, 207 (сумняваецца). Паводле Бернекера, 93, няяснае слова. Адносна магчымай роднаснасці з літ. brilà ’вялікі кусок і г. д.’ гл. Фрэнкель, 1, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)