Брыль1 ’казырок летняй шапкі; шляпа’ (Касп., Бяльк., Бір. Дзярж., Шн., Гарэц., Інстр. I, Тарн., Маш., БРС, КЭС, лаг., Мядзв.). Укр. бриль. Запазычанне з польск. bryl ’тс’ (якое лічыцца запазычаннем з італ. ombrello ’парасон’; Варш. сл., 1, 215). Рыхардт, Poln., 37; Фасмер, 1, 214; Рудніцкі, 208 (лічыць, што польск. bryl < укр. < італ.?); Бернекер, 93.

Брыль2, брылёк ’невялікі выступ над жаралом печы’ (Янк. Мат., Шушк., Інстр. I), ’карніз’ (Шат.). Відавочна, метафарызацыя да брыль1 (гл.): ’брыль, казырок’ → ’казырок, навес’ → ’навес, выступ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)