◎ Ламотніца ’крокус, Carthamus tinctorius’ (Мат. бел. зельн.) — хаця назва этымалагічна празрыстая (да ламота ці ламотны?), матывацыя застаецца няяснай.
◎ Ламоця ’ламачча, лам’ё’ (навагр., Сл. паўн.-зах.). Утворана пры дапамозе зборнага суф. ‑otьje ад ламота (гл.).
◎ Лампа́д, лампада, лампадка, лампадка ’пасудзіна з кнотам і алеем, якая запальваецца перад абразамі’ (Мат. Гом., ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. лампада, ст.-рус. лампада, ломпада, ламбада, ц.-слав. ламъпада Заназычана са с.-грэч. λαμπάδα, якое са ст.-грэч. λαμπάς, -άδος ’факел’, ’сонца’, ’маланка’ (Бернекер, 1, 689; Фасмер, 2, 455).
◎ Лампе́ка ’кавалак дрэва’ (воран., Сл. паўн.-зах.) — з літ. lampekas ’сырое дрэва’ (Сл. паўн.-зах., 2, 616).
◎ Ла́мтух ’абжора’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Да ламаць (Мартынаў, Слав. акком., 131). Утворана пры дапамозе суф.‑ух ад ламота (параўн. гродз. есці ламоту ’есці усё, што папала’), які цяпер успрымаецца як ‑тух (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65). Аўтары Сл. паўн.-зах. (616) мяркуюць, што гэта — фанетычны варыянт лексемы лантух ’гультай’, ’тоўсты і непаваротлівы’.
◎ Ламу́жнік ’лам’ё’ (Бяльк.). Параўн. слаўг. ламажжа (І. Я. Яшкін, вусн. паведам.), якое ў сілу народнай этымалогіі асацыіруецца з ламачча. Аднак Слаўскі (5, 184) супастаўляе бел. ламу́жнік з літ. lämzyti ’давіць, прыціскаць’, lamža ’гультай’, lamža ’нязграбны, няўклюда, нехлямяжны’.
◎ Ламу́нкі ’праснакі-ламанцы’ (Федар. 2). Да ламаць (гл.). Аб суф. ‑унак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.
Лан ’старажытная мера зямлі (ад 10 да 30 дзесяцін)’ (Гарб., Гарэц.), кобр. ’вялікае поле’ (Выг.), ’панскае поле’ (Бес.), ’поле’ (Федар. 1, КТС), ’мера зямлі ў тры валокі’ (Бяльк.). Ст.-бел. ланъ (з XIV ст.) ’мера зямлі’, укр. лан ’мера раллі да 30 дзесяцін’, ’поле, ніва’, рус. лан ’ніва’, ’участак поля’. Запазычана з польск. łan ’тс’ — пераважна (каля 17 га) у малапольскіх гаворках; чэш., славац. lȧn, ст.-чэш. lán, н.-луж., в.-луж. łan ’мера поля, зямлі’ — усе з с.-в.-ням. lehen, lein ’тс’ (параўн. лен ’спадчыннае зямельнае ўладанне ў эпоху феадалізму’) (Міклашыч, 160; Голуб-Копечны, 129; Праабражэнскі, 1, 433; Брукнер, 306; Фасмер, 2, 456; Слаўскі, 4, 457). Нельга прыняць меркаванне Бернекера (1, 689) і Бугі (РФВ, 71, 56) аб запазычанні і роднасці з лат. lāns ’пушча’, lāma ’лагчына’. Таксама наўрад ці слав. lanъ (?) з’яўляецца роднасным да ланита, як мяркуе Ягіч (AfslPh, 3, 751). Недакладна ў Юрэвіч–Яновіч (Зб. Крапіве, 291). С.-лац. laneus (Праабражэнскі, 1, 433; Карскі, Труды, 378) утворана са слав. lán/lan.
◎ Ланава́цца ’ленавацца’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Да лень, лянота (гл.). Супастаўленне л — лʼ на бел. моўнай тэрыторыі з’яўляецца характэрным: клуня — клюня, лаушэнь — леу‑ шня, логма — лёгма.
◎ Ла́наваць ’падбягаць на кірмашы ад аднаго прадаўца да іншага ў пошуках патрэбнага тавару’ (Янк. II). Балтызм. Параўн. літ. landyti ’лазіць туды-сюды’, ’часта заходзіць’, ’вылазіць’.