Бяльмо́. Рус. бельмо́, укр. більмо́, польск. bielmo, чэш. bělmo і г. д. Прасл. *bělьmo, утварэнне суфіксам ‑ьmo ад *běl‑ ’белы’. Слаўскі, 1, 33. Сюды як метафара бе́льма ’вочы’ (Сцяц., Сцяшк. МГ), таксама бе́льмы (Нас., Сцяшк. МГ, Бяльк., Шат.), бельмачы́ (Сцяц.), більмакі́ (Бяльк.).
Бяля́сы ’белаваты, з белымі плямамі’ (Нас.). Вытворнае ад бе́лы. Параўн. рус. беле́сый, польск. białasy, славац. belasý. Гл. Трубачоў, Дополн., 1, 148.
Бянёха ’нянька, якая балуе дзіця; дзіця, якое любіць сядзець на руках’ (Нас.). Рус. бенёха ’любімчык’. З яўр.-ням. benjochid. Вінэр, ЖСт., 1895, № 1, 59; Фасмер, 1, 150.
Бянтэ́жыць. Укр. бенте́жити ’тс’. Слова вельмі няяснага паходжання. Рудніцкі (104) хоча бачыць сувязь з укр. бенте́г ’паслушнік’ (слова, якое таксама не мае этымалогіі). Шэрэх (ZfslPh, 23 (1), 1954, 160) бачыў тут вытворнае ад зах.-укр. бете́г(а) ’хвароба; ні на што няздатны чалавек’ (< венг.) з арго-інфіксам ‑н‑. Вельмі няпэўна.
Бярда́нка ’від стрэльбы’. Рус. берда́нка, укр. берда́нка. Бел. і ўкр. словы, мабыць, з рус. Ад імя канструктара гэтай стрэльбы — Бярдана. Фасмер, 1, 152; Шанскі, 1, Б, 92.
Бяржу́н ’высокі чалавек’ (Бяльк.). Гл. біржа́к.
Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус. берло́га, укр. дыял. берлі́г, берло́га, польск. barłóg, чэш. brloh, серб.-харв. бр́љог, славен. brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав. *bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв. бр́љати ’блытаць, пэцкаць’, бр̀љага ’лужына’, балг. бърло́к ’лужына’ і далей з літ. bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.
Бярно́ ’бервяно’. З *бьрвьно. Гл. бервяно́.
Бяро́за. Рус. берёза, укр. бере́за, польск. brzoza, чэш. břiza, балг. бре́за, серб.-харв. бре̏за і г. д. Прасл. *berza ’бяроза’. І.‑е. *bherāxg̑‑. Параўн. літ. béržas, лат. bęr̃zs, ст.-інд. bhūrjáḥ, ст.-ісл. bjǫrk, ст.-в.-ням. birihha ’бяроза’. І.‑е. корань, як думаюць, азначаў ’белы, светлы’: бяроза — *’светлае дрэва’. Сюды ж адносіцца і *berstъ ’бераст’. Праабражэнскі, 1, 24; Бернекер, 52; Фасмер, 1, 154; Брукнер, 45; Слаўскі, 1, 47; Махэк₂, 74 (апошні некалькі іначай). Да выразу бяро́завая каша, гл. Скрыпнік, Мовознавство, 1967, № 2, 83.
Бяро́зка ’расліна бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’ (Кіс.). Рус. берёзка, укр. бере́зка, бері́зка ’тс’. Да бяро́за (гл.): лісточкі бярозкі могуць нагадваць лісточкі некаторых відаў маладой бярозы. Але не выключаецца, што тут маем назву ад кораня са значэннем ’плясці, аплятаць’: *bеrezъka (усх.-слав.) < *berz‑ ’аплятаць’ < *ob‑verz‑ (дэкампазіцыя) да слав. *verz‑: *vьrz‑ ’вязаць, плясці’. Так Краўчук, Белар. лекс., 85. З фанетычных меркаванняў не пераконвае Мельнічук, Мовознавство, 1962, № 2, 21 (дэфармацыя назваў тыпу берлозга́).